7

Увогуле, эксперымент iх паехаў далей. I Маленькая Дафнiя вырасла настолькi, што пачала, як часта здараецца ў пэўным узросце, лiчыць сябе самай дужай, самай разумнай, самай смелай i прыгожай. Ёй, значыцца, хацелася, каб пра яе ўсе гаварылi, захаплялiся яе талентам i ўмельствам. I таму, што гаварылi зусiм не тое, яна пачала грубiянiць, чапляцца да ўсiх узапар, выкiдваць бясконцыя штучкi. Яна па-залiхвацку насiлася па вадаёме, усчынала страшэнны вэрхал, разладжвала заадно розныя зборы i сходы, разбурала жыллё i нават некаторых калечыла.

Дарослыя старалiся яе ўцiхамiрыць, усяляк абразумлялi, але нiякай рады не далi — павучэннi i заўвагi на яе не дзейнiчалi, нiкога яна не чула, нiкога не бачыла.

— Нiкчэмныя казяўкi, я вас не баюся! — крычала яна. — Кожную правучу! Я лепшая за ўсiх!

Само сабой, у яе з'явiлiся староннiкi, падабралася кампанiя, i пачалося такое… Казалi нават, што i ў часы Чорнага Жука было крыху лепш. I тады вырашыла грамада: гэту гарлапанку i хулiганку перад усiмi пакараць.

Суд, якi быў у карычневых дафнiй, караў вiнаватага маўчаннем: асуджаны мусiў моўчкi i нерухома праплыць праз увесь строй — усе толькi з дакорам глядзелi. Да-сведчаныя, мiж iншым, кажуць, што падобны вопыт у сiстэме выхавання — сапраўднае катаванне, у параўнаннi з якiм нават бiзун — дробязь.

Вось гэта i здарылася з нашай паддоследнай. Праўда, яна праплыла скрозь строй з горда паднятымi антэнамi, а пасля, у сябе дома, залiлася слязьмi ад крыўды i ўнiжэння. Кепска было яшчэ i тое, што па дарозе дахаты ёй сустрзлася суседка, абазвала няшчаснай балбатухай i ўшчыпнула балюча за ножку. I вось Маленькая Дафнiя сядзела самотна i плакала, i думалася ёй, што свет пабудаваны паскудна, што дафнii — лютае племя, i яна ўпершыню пашкадавала, што сама дафнiя. Яна не ведала, кiм бы хацела быць, — ды хоць цыклопам якiм-небудзь, хоць павучком пачварным, толькi б не дафнiяй. Тут яна ўспомнiла пра нейкую вялiзную Белую Рыбу — з дзiцячых, вядома, казачак, — i адразу ж ёй уявiлася нешта магутнае, вольнае i прыгожае. I раптам думка наткнулася на Плацiнавы Абруч.

Загрузка...