13.
У ангар мяне не пусцілі. Вучань Юліуса Гарматы, якога звалі
Францішак, аб’явіў мне ў дзвярах, што настаўнік заканчвае сваю працу, і таму не жадае, каб яму перашкаджалі. Я адказаў хлопчыку, што цалкам разумею і адабраю такое рашэнне, але ў нас з яго настаўнікам раней назначана кароткая сустрэча, і таму няхай мастак выйдзе да мяне на хвіліну. Хлопчык неахвотна пайшоў паведамляць, але дзверы перад маім носам па-ранейшаму зачыніў з дэманстратыўным пляскатам.
Я сеў на пустую скрыню, хаваючыся ў цень, але чакаў нядоўга.
Дзверы адчыніліся і Юліус Гар-мата выйшаў вонкі. У яго быў адхілены выраз твару, пэўна, ён яшчэ лунаў думкамі над сваім роспісам, вопратка — кашуля і нагавіцы — у плямах ад фарбы, шэрая шчэць серабрылася на даўно няголеных шчаках. Мы павіталіся і, склаўшы разам некалькі цаглін, ён прысеў побач.
“Чуў, што ваш праект завяршаецца”, — сказаў я пасля таго, як мы паціснулі адзін аднаму рукі.
Ён няўцямна кіўнуў.
“Я намерваюся хутка з’ехаць адсюль, — працягваў я, — вядома, па некаторых сваіх абставінах, але хацелася б убачыць, што вы там выявілі ў будучым храме на сценах”.
“Чаму вы з’язджаеце? Заставайцеся”.
“Неўзабаве і я скончу сваю справу”.
“Але ж назад у Мегаполіс вам нельга, а цемра цяпер паўсюдна”.
“Я хачу жыць у душэўным спакоі, дзе-небудзь у ціхім месцы, дзе няма, да слова, смецця і звалак”.
“А ці спраўдзіце вы там сваю мэту? — спытаў ён праз паўзу. — У вас жа яна ёсць?”
“Адсутнасць свабоды пакідае толькі адзін шлях — супраціву, — адказаў я, — а голы супраціў не можа быць мэтай”.
“Гэта не зусім так”.
Юліус Гармата памаўчаў, збіраючыся з думкамі, а потым загаварыў. Яго выцягнуты, асіметрычны твар пакрыўся дробнымі кроплямі поту, а вочы дзіўна акругліліся і спыніліся ў нябачнай кропцы паверх маёй галавы. Я чамусьці ўспомніў словы Мойры пра свяшчэннага скарабея.
“Калі мастак працуе ў рамках свабоды, — сказаў ён, — то наўрад ці здолее выканаць сваю духоўную місію. Свабода яго расхалоджвае, ён пачынае імкнуцца да іншых людзей, губляць час прамаўляючы з імі, і шукаць у іх паразумення. Але гэта марная справа, міраж. Ён хоць і шмат працуе, есць, п’е, а не заўважае, што даўно ўжо мёртвы, бо ў яго няма, так бы мовіць, аб’екта нянавісці. Каб дасягнуць мэты, трэба спазнаць голад, адзіноту і ўціск. Чым цяжэй гнёт, тым большы яму супраціў, і не той, які вы маеце на ўвазе, а іншы. І трэба адразу і назаўсёды вызна-чыць, што шчасце не для цябе, а ёсць хіба крыўда на жыццё, і табе няма чаго балбатаць пра дабрачыннасць, прагрэс, прыгажосць, братэрства, роўнасць, удачу, поспех — усё гэта словы-хімеры. Грамадства — гэта сутнасць, паражоная фурункаламі, струпамі, язвамі, свішчамі і гноем. Яно хоча і цябе зрабіць такім жа мёртвым. А ты на яго нападай! Націскай з усёй сілы на гэтыя язвы, свішчы і фурункулы і пабачыш, як яно курчыцца ў параксізмах болю, шалее і вар’яцее ад злосці. Вось тады ты і маеш шанц дасягнуць сваёй мэты”.
“Дык ваша мэта — даць добрага выспятка грамадству?” — спытаў я.
“Нешта накшталт гэтага, хоць і не зусім. Так. Я і раней вам казаў. Я, канешне, хачу даць яму і поўху і выказаць усё, што пра яго думаю”.
“Няблага. А хіба па-за гэтымі рамкамі нязгоды няма мастацтва? Хіба нельга маляваць цудоўныя краявіды, партрэты прыгожых маладых жанчын, а не гарбузагаловага Касіуса? Дарэчы, вы з ім гаварылі?” “Так. Я памятаў пра вашу просьбу”.
“І што?” — знешне раўнадушна, але ўнутрана сцяўшыся, спытаў я.
“Сёння ў нас дваццаць першае ліпеня. Ёхан Цынк прыедзе сюды праз чатыры дні — гэта зна-чыць, двццаць пятага ў першай палове дня. Дакладны час пакуль ніхто не ведае, нават далёкі сваяк Касіуса, там — у Мегаполісе, пра таго сваяка мы раней гаварылі”.
“Вы вельмі паспрыялі мне”, — сказаў я.
“Я не пытаюся ў вас пра вашыя планы, — асцярожна выціснуў з сябе Юліус Гармата, — але Касіус апошнім часам не ў гуморы, скажам так. А калі дакладней, ён у ціхім шаленстве, бо лічыць, што яму кінулі выклік. Нехта забіў кагосьці з яго супляменнікаўдэфармантаў. Забіваюць тут часта, але кажуць, што гэта быў белы.
Часам не ведаеце — хто?” “Я даследую палтэргейст у дваццаць першым бараку і толькі, — ухіліста патлумачыў я свайму суразмоўцу, — там адбываюцца не зусім простыя падзеі, з’явіліся ахвяры”.
“У вас ёсць якія напрацоўкі? Што вы ўвогуле пра гэта думаеце? — раўнадушна спытаў пасля паўзы Юліус Гармата. — Я чуў і ад іншых нешта краем вуха, але не надаў увагі”.
“Мяркую, што адбываецца збой”. “Збой у чым?” “У Праграме”.
“А што вы лічыце Праграмай?” — не адступаўся ён.
“Усё”.
“Незразумела”.
“Потым. Абяцаю вам праз дзень-два патлумачыць усё, што ведаю”.
Я падняўся са скрыні.
“Што ж, я вельмі ўдзячны вам, Юліус”, — я ўпершыню назваў яго па імені.
Якраз у гэты момант дзверы адчыніліся і ў праёме ўзнікла постаць Францішка.
“Настаўнік, — незадаволена сказаў ён, — я зрабіў насечку ўсходняга боку і змачыў яе вадой, і цяпер трэба хутчэй наносіць тынкоўку”.
Юліус Гармата лёгка ўзняўся на ногі.
“Бывайце, Берташ, нечакана цёпла вымавіў ён.— Беражыце сябе”.
Мы паціснулі адзін аднаму рукі і разышліся.
empty* * *empty
Я вярнуўся ў філігель, пакарміў Барбі і выйшаў з ёй разам на падворак да свайго пазадарожніка.
Спёка крыху паменшала. З суседніх баракаў чуліся крыкі, раз-пораз іх перабівала музыка: глухія гукі барабанаў на нізкіх частотах, нехта імкнуўся падпяваць, потым істэрычна завішчэла нейкая жанчына, але праз хвіліну таксама заспявала.
Я праверыў рухавік, падкачаў колы. Паліва яшчэ хапала кіламетраў на пяцьсот. Барбі ляжала побач і часта дыхала, назіраючы за тым, што я рабіў. Высунуты язык яе, ружовага колеру, дробна дрыжэў. Я раптам цвёрда вырашыў ні ў якім разе не пакідаць сабаку ў паселішчы, а забраць яго с сабой.
Пасля я знайшоў у лядоўні такую-сякую ежу і збольшага прыгатаваў вячэру на ўсіх: Мойра больш не заставалася адна ў сваім пакойчыку, а ўсё часцей была побач са мной.
Потым я ўключыў тэлеперадатчык — перадавалі штодзённую забаўляльную праграму. Напа-мажаныя маладыя педэрасты, аточаныя сцэнічнымі спецэфектамі, танчылі і спявалі нешта звышбадзёрае, некалькі пар аголеных жанчын адначасова выяўлялі млявую знямогу. На другім канале ўкормлены спецагент, абаронца сусветнай дэмакратыі, дэманстраваў сваім праціўнікам валоданне кун-фу, далей я зноў пачуў дыскусію пра маючую вось-вось адбыцца бессмяротнасць і ледзь стрымаўшыся, каб не плюнуць у экран, выключыў яго.
Барбі ўскочыла з посцілкі і ўтаропілася ў дзверы. Я аўтаматычна саўгануў рукой у кішэню, дзе адразу намацаў зброю, адабраную ў эсбэшніка, але імгненна супакоіўся: на парозе з’явілася Мойра. Я ўспомніў, аб чым даведаўся ў Юліуса Гарматы, а той у сваю чаргу выпытаў у Касіуса-гарбузагаловага — і адчуў, як хваля трывогі пракацілася ў мяне па спіне і прымусіла шукаць, і неадкладна, нейкага выйсця.
“Паслухай, Мойра, — праз тры дні мы павінны адюсль з’ехаць.
Сёння к ночы я намераны выка-паць упыра і тым самым завяршыць доказ. За два дні мы спакуем усё неабходнае і паедзем. Лічу, няма нагоды тут заставацца”.
Мойра знерухомела.
“Ты па-ранейшаму лічыш,што ўпырсапраўды нешта матэрыяльнае і існуе сярод нас? Але мне трэба дачакацйца Ёхана
Цынка. Ён больш не павінен жыць. Потым мы паедзем куды захочаш. Я даверуся твайму выбару”.
“Забіваць — не жаночая справа. Я — супраць”.
“Я ведаю і згодная з гэтым, але я павінна скончыць тое, што не здолеў Платон. Я сплачу яму доўг. Мне думаецца, цяпер я люблю яго яшчэ больш, чым тыдзень, месяц, год назад”.
“Таму што ён мёртвы, — пакрыўджана не ўстрымаўся я. — Калі б мне давялося згарэць у ма-шыне замест яго — ты, пэўна, любіла менавіта мяне больш за ўсіх”.
“Не адхіляйся, Берташ”.
“Добра, вернемся да нашай справы. Ёхан Цынк больш не прыедзе, — імправізуючы, але разлікова, зманіў я. — Ён перадумаў”.
“Не даю веры, — праз паўзу няўпэўнена вымавіла яна. — Калі і як гэта здарылася? І адкуль ты ведаеш?”
“Толькі што аб’явілі ў навінах. Ён ехаў у аўтамабілі і на на дарозе яму стала кепска. Ён ляжыць ва ўрадавай лякарні — так званай лечкамісіі”.
Мойра апусцілася на канапу, уключыла тэлеперадатчык і пачала настойліва пераключаць пра-грамы.
“Ты дарэмна гэта робіш, — сказаў я. — Стары, нікчэмны маразматык — каму ён трэба? Чаму ты думаеш, што пра яго хваробу будуць балбатаць з раніцы да вечара? Аб’явілі і тут жа запамятавалі: цалкам у іх паняццях”.
Яна нейкі час думала і раптам з палёгкай выдыхнула паветра. “Што ж, пэўна, так яно і ёсць. Гэх, Берташ, ты нават не ўяўляеш сабе, які цяжар, хоць і часова, цяпер зваліўся з мяне”.
Мне стала непамысна ад усяго гэтага. Хоць бы ён памёр на самай справе, думаў я, ну, няхай не сёння, дык заўтра, ці праз дзень, альбо праз два. Толькі не пазней. Можа, у вылюдка спыніцца сэрца ў яго гады? “Раптоўнае спыненне” — існуе ж такі медыцынскі тэрмін. Не магу ж я згадзіцца, каб гэтая жанчына, якая цяпер стала мне самай блізкай, рызыкавала аддаць сваё жыццё так бязглузда? Дзеля чаго? Хіба гэтым што-небудзь зменіш?
Я ўкленчыў перад ёй на падлогу, і паклаў галаву на калені.
Няхай ўсё абрынецца да д’ябла, думаў я, ужо засталася драбніца: дапрацаваць доказ і адразу з’ехаць адсюль. Прадаць сюжэт можна і пасля. Што будзе потым — пакажа час.
“Хто-небудзь з вашай суполкі страхаваў бы цябе на той выпадак, калі б стары здраднік сапраўды тут аб’явіўся?” — асцярожна спытаў я.
Мойра пагладзіла мяне па галаве.
“Гэта была цалкам мая ідэя, і я адна за яе адказвала. Платон ведаў пра ўсё, і толькі ён страхаваў мяне там, у Мегаполісе”.
Я лашчыў яе, каб надалей адхінуць увагу жанчыны ад усіх гэтых думак. Жаданне блізкасці перапаўняла мяне, і я не спыняў яго. Мойра беспамылкова адчула гэты мой стан і моўчкі хутка распранулася. Барбі назірала за тым, як мы займаліся каханнем.
Цікава, пра што яна думала?
empty 14.
На месца сустрэчы я прыйшоў другім, бо мяне ўжо чакаў
Андруш. Як і дамаўляліся, ён захапіў з сабой ліхтар і рыдлёўку.
Потым, амаль што адразу, з’явіліся пастар Себасцьян і Васка
Петкавіч. Яны прынеслі лом і сякеру. Яшчэ адну рыдлёўку раней прынёс я.
Зарава ад заходзячага сонца палыхала на даляглядзе. Едкі дым са звалак слабым ветрам крыху здзімала ўбок, і я амаль не задыхаўся. Было яшчэ даволі відна, і мы спыніліся, не даходзячы да могілак метраў дзвесце.
“Загадвайце, Берташ, — сказаў, звяртаючыся да мяне, пастар Себасцьян. — Вы, да слова, зараз у нас за старэйшага”.
Я прапанаваў пакуль прысесці ля насыпу, што цягнуўся ўзбоч дарогі і дачакацца захаду сонца, бо цяпер, на мой погляд, на могілках з’яўляцца зарана, бо яшчэ светла.
“Які сэнс капаць у цемнаце, калі можна і цяпер, — няўпэўнена аспрэчыў мяне Васка Петкавіч, — вочы лепей будуць бачыць ... увогуле гэта зручней псіхалагічна”.
“Цяпер там могуць бадзяцца якія-небудзь наведвальнікі, — цярпліва адказаў я, — а нам не трэба лішніх вачэй і лішняга шуму. Эксгумацыя цалкам нелегальная. Але справа не толькі ў гэтым. З надыходам цемры мы ўбачым — ёсць над магілай агеньчык альбо там якое выпарэнне, ці не. Калі ёсць, значыць, ён там, ну, не ён сам, а яго, так бы мовіць, матрычная сутнасць. Калі ж няма, то яна дзесьці матэрыялізуецца, каб скачаць чыйсьці інфармацыйны софт і наталіць голад. Нам лепш за ўсё заспець яго якраз у апошняй фазе, і вы, канешне, разумееце, чаму. Ніхто пакуль не ведае, як можа паўплываць на нас непасрэдны кантакт з такой сутнасцю”.
“Мінулым разам я працяў яго палкай, а яму хоць бы што”, — пахваліўся Андруш, але неяк змушана.
“Разумею, што псіхалагічна любая эксгумацыя — непрыемная і цяжкая, а ў нашым выпадку, па нязвыкласці амаль шокавая справа, але на працягу стагоддзяў у аналагічных выпадках людзі рабілі яе, бо мусілі ратаваць сябе і свае сем’і. Калі каму з вас не стае сіл, цярпіце, бо нас чацвёра і любому з вас заўсёды прыйдуць на дапамогу”, — папярэдзіў я.
“Што ж, абгаворым дэталі”, — прапанаваў пастар Себасцьян, што з яго боку было, на мой по-гляд, вельмі дарэчы.
Я коратка паведміў ім пра ўсё, што прадумаў яшчэ ўчора. Над магілай мы запальваем ліхтары так, каб яны асвятлялі ў глыбіню, а потым пачынаем капаць у дзве рыдлёўкі. Працуем парамі, па дзесяць хвілін на змену. Першая пара, я памарудзіў, гэта пастар Себасцьян і Андруш, другая — Васка Петкавіч і я. У нашым распараджэнні будзе дзве-тры гадзіны, дадаў я пасля роздуму — той час, калі, магчыма, упыр не ў актыўнай фазе, і гэтага нам, мяркую, дастаткова.
“Ну, а потым?” — спытаў Андруш. “Потым па абставінах. Будзе бачна”. “А кол? У нас няма асінавага кала!”
“Чаму ж ты не высек?” — змрочна пасміхнуўся Васка Петкавіч. “Не трэба, — сказаў я. — Галоўнае — засняць усё на камеру, а сам упыр ад нас нікуды не ўцячэ. Мяркую, што справімся. Не так ужо і складана пазбавіць жыцця каматозніка”.
“Вы па-ранейшаму лічыце, што ён жывы? У магіле, на працягу месяцаў? — зноў засумняваўся пастар Себасцьян. — Але тады, ці маем мы права пакараць жывога?”
Я паціснуў плячыма.
“Гэта псеўдажыццё. І ён, калі мы не прыпынім яго, будзе забіваць іншых з яшчэ большым імпэтам”.
“Прыходжу да адзінай разумной высновы: трэба заўсёды спальваць памерлых, а не хаваць гнісці ў трунах пад зямлёй”, — падсумаваў Васка Петкавіч.
“Альбо з’ядаць іх”, — змрочна з’яхіднічаўАндруш.
“Прэтэнзіі — да хрысціянства, — сказаў пастар Себасцьян, — бо класці цела ў труну і закопваць у цэнтрах паселішчаў альбо трымаць іх у цэрквах з надзеяй на ўваскрашэнне — старажытны звычай, заснаваны на дагмаце веры. Мяркую, гэта быў той самы ракавы дагмат, які спарадзіў глабальную метафізічную мутацыю, знішчыў Рым, і...”, — ён спыніўся, быццам праглынуў камяк у горле.
“Дагаворвайце”, — падахвоціў яго Андруш.
“Не час і не месца. Зарана. Я патлумачу сваю думку праз казань і потым — выбачайце...”
Сцямнела раптоўна. Цені, якія паступова згушчаліся ўдалечыні, пабеглі па зямлі да нашых ног і, узняўшыся ў вышыню, хутка накрылі неба чорым вэлюмам.
“Раю не адыходзіць далёка ў бакі, — сказаў я. — На жаль, тутэйшыя могілкі мала чым адрозніваюцца ад сметніка. Ноччу можна паваліцца і пашкодзіць сабе што-небудзь”.
“Наколькі я ведаю, спачатку тут хавалі нябожчыкаў з розных этнічных груповак, — патлумачыў Васка Петкавіч. — Потым індусы, кітайцы, афрыканасы і іншыя завялі асобныя месцы для пахавання і надумаліся выкопваць тут сваіх і перазахоўваць, а то і спальваць. Пасля іх засталіся ямы, куды пачалі скідваць смецце.
Ніхто не пярэчыў, вось што дзіўна”.
“Дух супраціву згас, — сказаў пастар Себасцьян, — народ не скончыць дабром, калі дапускае такое да сваіх продкаў”.
“Не хацеў бы я тут залегчы, калі прыйдзе мой час, — уздыхнуў
Андруш, — бо ганьба кранае не толькі жывых, а і мёртвых”.
Я падхапіўся на ногі.
“Пара”.
Паколькі мы з Андрушам ужо былі тут, то адразу выбралі патрэбны напрамак. На ўваходзе на могілкі я спыніўся і зрабіў знак астатнім: мы прыслухаліся — усё было ціха ў гэты час, толькі камары адразу абляпілі рукі і ногі, змушаючы рухацца.
Над магілай Слімака мы не ўбачылі нічога падазронага — ні выпарэння ў выглядзе прывіду, ні агеньчыка. Я ўключыў ліхтар і папрасіў зрабіць тое ж самае з другім, пасля чаго ўзяў з рук Ан-
друша лом, падсунуў пад пліту (бетон быў заліты зусім тонкім слоем) і адваліў яе ў бок, а Васка Петкавіч з пастарам адцягнулі яе метры на два, каб не перашкаджала. Пліта, вядома, пераламілася, але цяпер гэта было не істотна. Я даў знак, і Андруш з пастарам
Себасцьянам пачалі капаць першымі. Я запусціў таймер надалонніка на патрэбныя дзесяць хвілін, агледзеўся, потым чамусьці зірнуў на неба: яно было ўжо непранікальна цёмным, з далёкім россыпам зорак, а затым перавёў позірк на працуючых і сам падзівіўся ў душы з гэтага фантасмагарычнага відовішча.
“Капаецца мякка”, — праз зубы выціснуў Андруш.
Ён спорна ўсаджваў рыдлёўку ў зямлю, дадаваў ступнёй нагі, вычэрпваў поўнае лязо і выкідваў у бок.
На другім краі ад яго засяроджана працаваў пастар Себасцьян.
Тэмп работы ў яго быў крыху ніжэйшы, чым у больш маладога напарніка, але таксама спорны, і неўзабаве яны паглыбіліся ў зямлю па калені.
Надалоннік хутка засігналіў — прайшло дзесяць хвілін, і я з
Васка Петкавічам змянілі нашых таварышаў.
Далей працавалі ў маўчанні. Яма імкліва паглыблялася, бо магіла Слімака была адносна свежая. Мы закапаліся ў зямлю па пояс, і Андруш ужо выцягваў нас наверх за рукі.
“Будзьце ўважлівыя, — папярэдзіў я нашых зменшчыкаў, —
як толькі дакапаецеся да вечкі труны, дзейнічайце вельмі асцярожна”.
Андруш з пастарам Себасцьянам зноў апынуліся ў яме і працягвалі капаць. Напружанне наша расло.
Неўазабаве яны паглыбіліся па плечы, і я зразумеў, што апошні слой пяску, які заставаўся да труны, давядзецца выкідваць мне з
Васка Петкавічам. Сапраўды, надалоннік засігналіў, мы выцягнулі наверх Андруша з пастарам Себасцьянам і адразу апынуліся ўнізе.
Праз якую хвіліну лязо маёй рыдлёўкі сутыкнулася з векам труны. Я папрасіў апусціць адзін з ліхтароў ніжэй у яму. Запанавала непрацяглая паўза. Мы захваляваліся.
“Асцярожна, — сказаў я свайму напарніку, — будзем зачышчаць”.
Лязо маёй радлёўкі зашкрабала па дошках. Труна была на цяперашні час даволі каштоўная: драўляная, звычайнай формы, як гэта прынята ў хрысціян. Злаўчыўшыся, я паддзеў лязом рыдлёўкі века і націснуў. Дрэва яшчэ не паспела прагнісці, і века глуха рыпнула, але лёгка па-далося, пэўна, цвікоў забілі няшмат і чыста сімвалічна.
“Выцягніце мяне”, — раптам папрасіў Васка Петкавіч.
У святле ліхтара я ўбачыў, што твар яго набыў зялёнае адценне і даў знак наверх, каб яму падалі руку. Андруш, не дачакаўшыся маёй прапановы аб дапамозе, тым не менш, адразу адважна саскочыў уніз. З хлопца будзе толк, падумаў я.
Мы адкрылі труну. Труп быў ужо абязводжаны, з чорна-
сінім тварам і такога ж колеру высахлымі кісцямі рук. Вочы заплюшчаныя. Саладжавы пах разлажэння перапыніў мне дыханне. Пад целам, апранутым у касцюм, на дне труны я не заўважыў ні крыві, ні якой іншай вадкасці. Я ўключыў камеру і, пераадолеўшы грэблівасць, змешаную са зразумелым жахам, націснуў лязом рыдлёўкі на шыю трупа. Аніякай рэакцыі не адбылося. Я знерухомеў у нерашучасці. Здагадка ашаламіла мяне.
...Тэафіл Слімак не быў “п’яўкай”!
Я ліхаманкава ўспомніў большасць звестак пра выяўленне і знішчэнне ўпыроў, але нішто не га-варыла мне пра сітуацыю, з якой мы сутыкнуліся. Нябожчык, на мой погляд, быў звычайным мерцвяком.
“Што рабіць, Берташ?” — пачуў я ўсхваляваны голас Андруша. Ні ён, ні астатнія мае сябры, пэўна, ні пра што яшчэ не здагадваліся.
“Вылазь!” — загадаў я свайму маладому напарніку.
Як толькі Андруша пацягнулі наверх, я ўголас папрасіў у трупа прабачэння і, сціснуўшы зубы, працяў яму шыю лязом рыдлёўкі.
Першыя мае перасцярогі апошніх хвілін спраўджваліся, бо з рассечанага горла нябожчыка не выцякла ні крыві, ні знакамітага белага рэчыва, пра якое заўсёды ўспаміналі старажытныя паляўнічыя на ўпыроў.
Я выкінуў з ямы рыдлёўку і ліхтар і з дапамогай маіх сяброў паспешліва вылез наверх.
“Засыпайце!”
У дзве рыдлёўкі праца хутка была скончана. Мае, не зусім дасведчаныя, сябры, якія, да таго ж, знаходзіліся пад немалым уздзеяннем стрэсу, на мой погляд, дагэтуль нічога не зразумелі. Павагаўшыся, я раптам, неспадзявана для сябе, вырашыў не паведамляць ім пра свой сумнеў. У рэшце-рэшт, упыр мог выглядаць і так. Хіба не? Мы закідалі магілу зямлёй і пасунулі на старое месца пліту. Я аб’явіў усім, што на гэтым нашыя высілкі скончаныя, і мы ідзём дадому.
empty 15.
Раніцай, па дарозе ў дваццаць першы барак, я атрымаў на свой надалоннік паведамленне ад Васка Петкавіча. Былы спецыяліст па квантавай мехніцы прапанаваў мне, калі я не супраць, зноў сустрэцца каля любога, выбранага мной, арыенціра, каб абмеркаваць узнікаше ў яго пытанне. Я адказаў, што праз некалькі хвілін буду на плошчы і пачакаю яго каля Дошкі кандыдатаў на бессмяротнасць.
Вецер змяніўся на паўднёвы і па небе пабеглі пакуль яшчэ рэдкія хмары. Сонца ўсё часцей ха-валася ў іх, і тады спёка зноў быццам адступала. На вуліцах вяла соўгаліся, то разыходзячыся, то збіваючыся ў купкі, нешматлікія ў гэты час дэграданты і апушчэнцы. З баракаў даносіўся грукат барабанаў, адтуль калінікалі выходзілі жанчыны і выплёсквалі з тазоў памыі проста пад ногі. Са звалкі звыкла несла смуродам і палёнай пластмасай.
На месца я прыйшоў першы, але літаральна праз хвіліну з’явіўся мой новы сябра і саўдзельнік па няўдалай эксгумацыі ўпыра. Я вырашыў, што ён пачне абмяркоўваць нашу начную адысею і выносіць якія прапановы, але памыліўся.
“Як вы, магчыма, ведаеце, Берташ, — пачаў ён здалёк, — і як казалі продкі — у моры нельга без стырнавога. Стырнавым, а маю на ўвазе нашу мясцовую суполку, тут з’яўляецца Маркус. Ён крыху старэйшы за мяне, але, магчыма, больш дасведчаны, вынаходлівы і, шчыра скажу, ка-рыстаецца большым аўтарытэтам. Дык вось, ён хоча вас пабачыць і абмеркаваць тое-сёе”.
“Як, проста цяпер?” “Калі ў вас бракуе часу цяпер, то прызначце іншы”.
“Я ўжо чуў пра яго ад Мойры, — сказаў я, — і перадусім сам хацеў з ім пагаварыць. Гэта вельмі дарэчы”.
“Вось і пагаворыце”.
“Ён таксама высланы? За што? Хто ён у мінулым?” — задаў я адразу некалькі пытанняў.
“Ну, як вам сказаць карацей: ён мае навуковую ступень, былы паспяховы вайсковец, чалец спецкаманды з выведкі, але раптам кінуў усё дзеля нейкіх даследаванняў, якімі ўпарта займаўся. Нешта ў галіне выжывання. Вядома, на яго данеслі, але лагера ён пазбег, бо паспеў знішчыць большасць свах распрацовак, а ў тым, што знайшлі, яны нічога не зразумелі. Калі ён з’явіўся ў Эдэме, мы былі кожны сам за сябе і не маглі абараняцца нават ад мясцовых так званых простых людзей, не кажучы пра дэфармантаў, блатных і чыноўнікаў, нават не маглі абараніць сваіх жанчын. А просты чалавек іншым разам горш за д’ябла, хіба не так? Вы чыталі ў налепцы? Што вы маўчыце, Берташ?” “Так”, — пахмурна пацвердзіў я.
“Дык вось, ён пагаварыў з кожным з нас і стварыў атрад самааховы. Навучыў, як выжываць ва ўмовах экстрыма, быць псіхалагічна ўстойлівым, валодаць зброяй. Цяпер нават дэфарманты нас пазбягаюць і адкрыта не чапаюць, пакуль, ва ўсякім разе”.
“Ён прызначыў Платона на акцыю?” — спытаў я.
“У тым-та і справа, што — не. Гэта была задумка Мойры. Ёхан
Цынк гадоў дваццаць таму спрычыніўся да гібелі яе бацькі: той быў сасланы ў лагер, дзе хутка памёр. Да таго ж, ён быў актыўным ненавіснікам нашай нацыянальнай ідэі”.
Раптам з адной з набеглых хмараў на нас пасыпаліся буйныя кроплі дажджу, але не надоўга. Тым не менш, крыху пасвяжэла.
Мы ішлі ўжо хвілін дваццаць, і неўзабаве Васка Петкавіч спыніўся і звярнуў у вузкі завулак, да аднапавярховага дома, агароджанага дротавай сеткай.
Мы ўбачылі брамку і пастукаліся ў дзверы. Нам адчыніла сярэдніх гадоў, даволі прыгожая му-латка. З’явіўся адразу і гаспадар. Маркус аказаўся высокім, мажным чалавекам, але без залішняга тлушчу на целе. Шырокія плечы і годная постаць міжволі ўсялялі павагу. На цёмным ад загару твары паблісквалі выцвілыя ад сонца вочы. Валасоў на галаве амаль не было, а на скуры там-сям цямнелі плямкі бясшкодных ракавых утварэнняў.
Мы паціснулі рукі і ўвайшлі ў дом.
“Я чуў, вы даследуеце палтэргейст”, — сказаў Маркус, прапануючы нам крэслы і звяртаючыся да мяне.
“Так, — адказаў я, — там, пэўна, хутка пачнецца заключная яго стадыя — самазапальванне. Але, можа, і не пачнецца.
Нельга судзіць зарана, чым усё скончыцца. У мяне раней была ўпэўненасць, што гэта вампірычны палтэргейст, тым не менш эксгумацыя тое не пацвердзіла, і цяпер я нават не ведаю, што думаць”.
“Як? — раптам устрапянуўся Васка Петкавіч, які ўважліва слухаў нас, — хіба мы не знішчылі ноччу ўпыра?” “На жаль. Не хацеў вас расчароўваць, але, бадай што, мы адкапалі звычайнага нябожчыка”, — неахвотна пацвердзіў я.
“Я з цікаўнасці аднойчы наведаў дваццаць першы барак, — сказаў Маркус, — і там канчаткова ўпэўніўся ў некаторых сваіх падазрэннях”.
“Гэта ў якіх?” — спытаў Васка Петкавіч.
“Хаця б у тым, калі коратка, што наш Сусвет — не што іншае, як люстэркавая зала, поўная ілюзій”.
“Вы маеце на ўвазе аргумент аб сімуляцыі, які істэрычна адмаўляюць улады?”
“Так, дарагі Васка. Тысячы доказаў сведчаць пра тое, што мы жывём у камп’ютарнай ці ў якой падобнай сімуляцыі. І тысячы — што не. Хіба вы можаце быць іншай думкі?”
“Калі ўлады супраць, то я аўтаматычна — “за”, — усміхнуўся
Васка Петкавіч. — І наадварот”.
Мулатка, якую звалі Вікторыя, прынесла нам бутэльку віна і шклянкі. За акном зноў прыпякала сонца.
Я маўчаў, гадаючы, навошта гаспадар дома запрасіў мяне сюды.
“Я чуў, што вы ўдзельнічалі ў баях?” — пацікавіўся між тым
Маркус, звяртаючыся да мяне.
“Так, — паціснуў я плячыма. — Гэта было даўно”.
“Справа ў тым, — перайшоў да сутнасці Маркус, — што ў нас тут пастаянна няўпэўненае, нават хісткае становішча. Мы існуем, дзякуючы раўнавазе, якая склалася год раней паміж намі, ссыльнымі, у асноўным белымі, і іншымі этнічнымі групоўкамі, якія вядуць тут рэй: кітайскай, негрыцянскай, азіяцкай, іх змешанымі наступнікамі і ўсялякім збродам, які не цураецца і антрапафагіі. А вы ўварваліся сюды як драпежнік, і цяпер раўнавагі няма, бо гарбузагаловыя высачаць вас, каб адпомсціць, а мы змушаныя будзем умяшацца. Гэта ж вы застрэлілі іх чалавека на звалцы? Пачнецца вайна, а нас тут вельмі малая колькасць.
Таму я вырашыў пагаварыць з вамі, каб абмеркаваць асобныя моманты: пакідаць вас, вядома, на волю лёсу мы не ўправе, бо вы адзін з нас”.
“Не варта абмеркаванняў, — адказаў я, — бо праз тры-чатыры дні мяркую з’ехаць адсюль назаўсёды”.
“А ваш доўгачаканы доказ? Вы набылі яго?” “Амаль што так. Урэшце, справа цяпер не ў гэтым”.
“Тут не Мегаполіс, дзе мільённыя натоўпы, тут вылічыць вас — не праблема. Да мяне дайшлі чуткі, што дэфарманты яшчэ вагаюцца, бо не ўпэўнены: ці то вы “замачылі” іх супляменніка, ці нехта іншы”.
“Калі я з’еду, то няхай напішуць у чарговай налепцы, што гэта быў менавіта я”.
“Мне б не хацелася, каб вы з’ехалі”, — задумліва сказаў Маркус. “І мне таксама”, — падтрымаў яго Васка Петкавіч.
“Вы нешта прапануеце?”
Гаспадар разліў віна ў шклянкі, і мы разам выпілі.
“Выйсце акрэслена выяўляецца мне і ў нашым цяперашнім выпадку, — сказаў Маркус. — Ду-маю, што адзінае правільнае.
Мы пашлём да гарбузагаловых, так бы мовіць, парламентарыя з прапановай атрымаць выкуп за свайго забітага. У дзікуноў гэта звычайная з’ява. Упэўнены, што яны дадуць згоду, і вайны не будзе. Так лепш для ўсіх”.
“У мяне пуста на крэдытнай картцы, — аспрэчыў я. — Адзінае, што ёсць, — гэта мой пазадарожнік. Але аўтамашына патрэбна мне самому для пераезду і іншых спраў”.
“Мы збяром грошы”, — сказаў пасля роздуму Маркус.
“Дайце мне тры дні”, — папрасіў я.
“Гэта даволі небяспечна, Берташ. Мне б не хацелася, каб вы сталіся здабычай для антрапафагаў”.
“Буду асцярожны. Абяцаю”.
“Навошта вам кудысьці з’язджаць? Мы ўсё ўладкуем. Нам тут патрэбны вопытныя людзі без комплексаў і здольныя цярпліва чакаць, а калі наступіць час — дзейнічаць. Тым больш, што наўрад ці вы знойдзеце той прыдуманы вамі ідылічны куток, пра які марыце. Свет трывала перакуліўся”.
“Падумаю над вашымі словамі, Маркус”, — сказаў я.
“Чаму вы просіце менавіта тры дні?” — няўмольна набліжаўся да гарачага гаспадар.
“У мяне ёсць на тое рацыя. Каб вырашыць справу з доказам, мне спатрэбіцца чарговая эксгума-цыя. Усё гэта патрабуе часу”.
“Вы нешта не дагаворваеце”.
Я паціснуў плячыма. Урэшце, што я мог яму адказаць?
“Што ж, не буду вас затрымліваць, — пасля паўзы сказаў
Маркус, — калі скончыце мантаж і доказ будзе гатовы, мне б хацелася зірнуць на тое, што вы зрабілі. Не адмовіце?” empty* * *empty
Як я заўважыў, за апошні час на цэнтральнай плошчы Эдэма адбыліся некаторыя, даволі істотныя перамены, звязаныя з наступаючым святам: на сярэдзіне яе грувасціліся пластыкавыя лаўкі і крэслы, завезеныя і ў беспарадку скінутыя тут нядаўна з грузавіка, цеслямі збівалася ад-мысловая авансцэна з трыбунай убаку. Крыху ззаду за імі ўсталёўваліся гукакалонкі. Над усім гэтым у вышыні працягнулі вялікую расцяжку. На ёй чырванелі на зялёным фоне вялізныя літары: НАПЕРАД, ДА БЕССМЯРОТНАСЦІ
Там-сям на карачках поўзалі некалькі муляраў з малаткамі і кельнямі ў руках, якія залівалі шчыліны цэментным растворам, а дзе былі вышчарбленыя ўмяціны, закладвалі спецыяльнай цэглай шэрага колеру. Урэшце, на ўсё гэта мала хто звяртаў асаблівую ўвагу. Я раптам падумаў пра тое, што з маленства не любіў святы, хоць старанна хаваў такое пачуццё ад іншых. Але ж ад сябе нічога не схаваеш. Пекла — гэта і ёсць іншыя, як і неяк вычытаў у адной з прыкішэненых мной кніжак у бытнасць смецяром, а святы заўсёды ствараюцца менавіта для іншых, сярод якіх я заўсёды пачуваў сябе ізгоем, ва ўсякім разе — інакшым. Інакшы сярод іншых — я прыглушыў жаданне засмяяцца ўголас: толькі не хапала ўсялякіх рэфлексуючых разваг. Вайна вечная і ма-ральная — так гаварылася ў налепцы, якую я прачытаў раней. Успомніўшы пра налепкі, я звярнуў у бок Дошкі кандыдатаў на бессмяротнасць, дзе звычайна выяўляў чарговую з іх. Па-мойму, іх ніхто не чытаў. Прысутнічала яна і на гэты раз, і я прабег вачыма наступнае: “АБ УПЫРАХ”
Пахаваная чарговая ахвяра ўпыра з дваццаць першага барака. Чаму ўпыры з’яўляюцца менавіта ў
Старым свеце, а, напрыклад, не ў Афрыцы?
Адказ надзіва просты. Таму што ў Афрыцы здаўна нябожчыкаў з’ядаюць. Асаблівым далі катэсам лічыцца труп, які праляжыць прыкапаны зямлёй на працягу двух-трох тыдняў. Яго адкопваюць і расчляняюць. Самыя смачныя часткі цела забірае правадыр, астатняе дастаецца яго супляменнікам.
У сувязі з тым, што некаторыя мігранты,
асабліва пасля Непажаданых Падзей, аднаўляюць
empty 17.
гэты звычай і ў нашым краі, размнажэнне ўпыроў праблематычна. Але, калі такое адбылося, як адрозніць упыра ад звычайнага нябожчыка? Эксгумацыя праз нейкі тэрмін — справа нявыгадная, бо робіцца ўсляпую. Адзіны метад, які можа наблізіць нас да ісціны, — гэта назіранне. Як высветлілася са старажытных крыніц, “прысутнасць упыроў звычайна праяўляецца ў тым, што хто-небудзь з мясцовых жыхароў, раптоўна і без усялякіх бачных пры-чынслабее,хуткахуднееі дзёнпраздзесяць ці тыдні праз два памірае. Самі хворыя перадусім звычайна расказваюць, што за імі за ўвесь час хваробы ходзіць следам якійсьці белы прывід, ходзіць і не адстае, нібы цень”.
З’ява ўпыра набліжае нас да шматлікіх пытанняў, адказаў на якія няма і наўрад ці прадбачыцца, бо ўлады адразу выдаляюць падобныя пытанні за межы закона, і ёсць звесткі, што знішчаюць тых, хто пачынае іх задаваць.
цьмяныя адгалоскі мінулага цяпер усплывалі ў памяці людзей і прымушалі задумацца над таямнічай і пагрозлівай з’явай, якая так нечакана абрынулася на іх. Да таго ж, двое дзяцей з барака памерлі без якіх бачных прычын, і людзі пачынаюць баяцца. Чыноўнікі з муніцыпалітэта і сілавікі, якія назіралі палтэргейст ледзь не аднымі з першых, аб’явілі праз мясцовыя сродкі інфармацыі, што ўсё гэта выдумкі і прымхі асобных спрытных і варожых дзяржаве цемрашалаў, якія такім чынам бянтэжаць насельніцтва. Але не было чамусьці растлумачана, навошта камусьці там “бянтэжыць” іншых, і якая ад таго ім выгода.
Асабіста я таксама знаходзіўся ў некаторым замяшальніцтве. Па ўсіх прыкметах тут, як раней казалі ў сярэднявеччы, шкодзіць упыр, але эксгумацыя была дарэмнай і даводзіцца думаць пра звычайны палтэргейст, які адбываецца на зямлі з самых даўніх часоў. Праўда, загінулі дзеці, але смерць ад палтэргейста не такая ўжо і рэдкая з’ява.
Ад гэтых думах мяне раптам адарвала неакрэсленае пачуццё, што за мной сочаць. Я кінуў позірк назад і ў бакі. Некалькі постацей рухаліся па вуліцы, большасць з іх былі жанчыны, а двое старых і падлетак на самакаце не маглі ўяўляць для мяне штосьці нечаканае і, тым больш, якую пагрозу. Нервы — падумалася мне, У дваццаць першым бараку між тым адбыліся некаторыя, даволі істотныя, змены: амаль што зніклі візуальныя праявы палтэргейста, з-за чаго там адразу паменела цікаўных і зацікаўленых асоб. Па чутках, з’ехаў у Мегаполіс, па іншых —
раптоўна знік разам з асістэнткамі акадэмік і даследчык Публій
Рос. Як я даведаўся, кітаянак ужо на другі дзень паімкнуліся згвалтаваць, а сам даследчык быў увечары збіты і абрабаваны каля свайго часовага жытла — занядбалай, за-бруджанай гасцініцы з некалькіх нумароў.
Мне трэба было пабачыць Адмету Слімак і забраць з яе пакоя мікрачып, але з-за мінулай цікаўнасці маёй асобай эсбэшнікамі я не рызыкаваў туды ісці адразу самому, а спачатку паслаў
Андруша, які ахвотна згадзіўся аказаць мне гэту дробную паслугу.
Мы дамовіліся, што калі там чыста, то ён дашле “глушца” на мой надалоннік.
Мойра раней расказала мне пра чуткі, якія працягвалі паўзці ў паселішчы: быццам у бараку, дзе адбываецца палтэргейст, не раз заўважалі прывідную постаць, а ноччу на даху свяціўся бледны агонь невядомага паходжання. Пачалі зноў упарта гаварыць пра ўпыроў — але ніхто дакладна не ведаў, што гэта такое, нейкія і чым раней я з’еду адсюль, тым лепш. Вось толькі Мойра. Але яе я не пакіну ніколі.
Надалоннік віскнуў і я ўбачыў на дысплеі твар Андруша. Ён падняў угору вялікі палец і адразу адключыў сувязь. Я ўздыхнуў з палёгкай і пайшоў да барака. Галоўнае — там зараз няма віжуноў.
У двары, дзе раней віравала дастаткова розных людзей, цяпер было амаль пуста. Сядзеў на лаўцы сваяк удавы Слімака Тодар ды нейкая нямоглая старая ў падраным рыззі. Ад яе несла цвіллю.
Я спытаў у Тодара, які адразу пазнаў мяне і вызначыў з мінулых наведвальнікаў, ці прысутнічае дома Адмета Слімак, на што ён сцвярджальна кіўнуў і патлумачыў пра яе, быццам жанчына зусім занядужала і з раніцы ляжыць у ложку.
“І што з ёй?” — пацікавіўся я.
“Пагаворваюць усялякую лухту, забабоны, што да яе прылятае цмок, кажуць, быццам гэта муж-нябожчык, але я не даю веры, думаю, яна хворая на тое ж, што і брат яе мужа, які памёр два ме-сяцы таму”.
Я знерухомеў ад нечаканасці.
“А дзе пахаваны брат яе мужа?” — спытаў я Тодара.
“Там жа, на паўднёвых могілках, дзе і яе былы муж. Іх магілы побач”.
“Побач — гэта як зразумець: у метры, двух, дзесяці?”
“Ды кажу ж, побач. І метра няма. Там нябожчыкаў шчыльна ўпакоўваюць, бывае, адзін на другога, хоць такое дазваляюць толькі праз сорак год, і.., тады, вядома, можна і хаваць — толькі на сваякоў”.
“І як звалі брата мужа Адметы?” “Патрык. Яна і яму не адмаўляла. Жыла з абодвума”.
З лесвіцы тым часам спусціўся Андруш, які сказаў, што сачыў за абставінамі і чакаў мяне, а цяпер не супраць пабыць разам, бо, можа, мне трэба ў чымсьці дапамагчы. Мы падняліся наверх па гнілой рыпучай лесвіцы, імкнучыся наступаць на крайнія часткі дошак, каб не зламаць якую і не праваліцца ўніз.
Адмета, як мы ўвайшлі, нават не паспрабавала ўстаць ці паварушыцца ў ложку. Яна быццам высахла за гэты час і яшчэ больш пабялела з твару.
“Скажыце, — адразу спытаў я яе, — у вас быў лекар?” “Так”, — яна аблізала асмяглыя вусны.
“Як яго зваць?”
“Я ведаю доктара Арвіда і дзе яго шукаць, — устрэў у размову
Андруш, — ён ссыльны і прак-тыкуе тут па меры сіл”.
Мікрачып камеры быў на месцы, я зняў яго і падключыў да надалонніка. На дысплеі доўга нічога не было, а потым я са здзіўленнем убачыў абрысы чалавечай постаці, быццам сатканай з белай ваты. Яна, калыхаючыся, рухалася рыўкамі, нібы механічная заведзеная лялька. Я выключыў, адклаўшы разгляд на потым, у думках, тым не менш, павіншаваў сябе з удачай, і зноў звярнуўся да Адметы Слімак.
“Бачу, вас непакоілі і гэтай ноччу?” “Так. Што мне рабіць? Вы абяцалі дапамагчы...”
“Вы можаце сцвярджаць, напэўна, хто вас праследаваў? Вы яго пазналі?”
“Гэта было нібы ў сне. Я не магу сказаць дакладна, бо я вельмі баялася”.
“Яшчэ такое далікатнае пытанне: гэтая сутнасць, істота — не імкнулася, часам, уступіць з вамі ў полавую сувязь?” “Ну, вы скажаце..,” — чамусьці занервавалася жанчына.
“Даволі распаўсюджаная з’ява сярод упыроў. Раней, у сярэднявеччы гэта скрозь адбывалася ў нашых краёх”, — патлумачыў я Андрушу.
Адмета яўна збянтэжылася: “Вы ж абяцалі раскапаць магілу мужа, і я дала згоду...”
Я пераглянуўся з Андрушам.
“Усяго два пытанні: першае — ці знайшоў у вас доктар Арвід якую хваробу, і другое — ад якой прычыны памёр брат вашага мужа Патрык?”
“Лекар нічога не казаў. А Патрык памёр месяцы два таму назад.
Ён доўга ляжаў беспрытомны...” “У коме?”
“Вось-вось. У коме. А потым перастаў дыхаць. Памёр. Перадусім гарбузагаловыя ў бойцы разбілі яму галаву”.
“А ваш муж — Тэафіл — ад чаго памёр?”
“Ён апошні час скардзіўся на боль у грудзях. Казаў, што ноччу задыхаўся, бо яго раз-пораз душыў нейкі валасаты шар. Вядома, трызніў...”
“Бачыце — той жа самы шар. Нам зноў патрэбны ваш дазвол.
Мы раскапалі не тую магілу. Прычына, пэўна, не ў вашым мужы, а ў яго браце — Патрыку”.
“Мне вельмі няможацца апошнім часам. Раскопвайце што хочаце і каго хочаце, але няхай там будзе доктар Арвід. Iнакш я не даю згоды”.
empty* * *empty
Унізе мы з Андрушам, але ў асноўным я, зноў змовіліся з гаваркім
Тодарам. Ён расказаў нам пра памерлых братоў Слімакоў (гэта ўжо тут яны, дарэчы, змянілі свае прозвішча на мясцовы лад) шмат цікавага. Паходзілі яны з паўднёвых астравоў, прывезлі адтуль з сабой нейкую невы-тлумачальную хваробу, якая то заціхала ў іх, то давала рэцыдывы, і тады то адзін, то другі па-кутавалі на моцны галаўны боль. Усё гэта не перашкодзіла ім марадзёрстваваць у час мінулай вайны і нават (тут Тодар азірнуўся і панізіў голас да шэпту) шпіёніць на карысць любога боку: таго, хто ім больш заплаціць.
Далей Тодар, які, пэўна, меў зуб на братоў, а таксама на Адмету, ахарактарызаваў нябожчыкаў (ращуча ігнаруючы прынцып “ці добра, ці нічога”) як бессаромных гультаёў, непрадказальных, інертных, шумных, гвалтоўных і распусных. Абодва, дадаў Тодар, па чутках, любілі раней есці здыхліну і нейкі час падазраваліся ў канібалізме.
Засцерагаючыся ад новай непажаданай сустрэчы з віжунамі службы бяспекі, я не рызыкаваў распытваць Тодара працяглы час, і неўзабаве скіраваў дадому, перадусім развітаўшыся з
Андрушам, з якім дамовіўся назаўтра, бліжэй да абеда, наведаць доктара Арвіда.
Дома я прылашчыў і пакарміў Барбі, а потым сеў за стол і доўгі час прыводзіў у парадак зброю: свой рэвальвер старога ўзору і гвалтам набыты перадусім трохзарадны аўтаматычны патрон, устройства якога падалося, на мой погляд, даволі дасканалым. Мойра павінна была прыйсці пазней.
Я свядома выкінуў з галавы думкі пра тое, што і як намераны зрабіць у бліжэйшай будучыні, а менавіта праз двое сутак. Ніякіх папярэдніх планаў. Я памятаў пра Платона і пра выпадковасці, якія непазбежна чакаюць наперадзе любога выканаўцу. Няхай усё будзе так, як адбудзецца.
Замест гэтага я ў думках вярнуўся ў дваццаць першы барак і пачаў разглядаць з розных бакоў пачутае ад Тодара. Вось яна — выпадковасць! Калі б вышэйназваны Тодар не быў такім гаваркім, урэшце, калі б я проста абмінуў яго гадзіну назад, лёс доказу, аказаўся б пад пагрозай. Як і мая версія пра “п’яўку”. Цяпер жа ўсё зноў займала сваё месца — кожны асклепак зноў за-падаў у сваю нішу, і мазаіка з хаосу набыла ўпарадкаваную карціну.
Упыр існаваў і дзейнічаў. Гэтая таемная і злавесная існасць, як я ведаў, была, і уласцівая нават цяпер, для амаль усіх народаў. Хіба не ўспаміналася напрамую пра вампіраў у шматлікіх дас-ледчых, навуковых і фальклорных крыніцах Сербіі, Турэччыны, Гішпаніі, Вугоршчыны, Сла-ваччыны, Францыі, Нямеччыны, Польшчы, Жмудзі і Літвы і іншых еўрапейскіх краінах, а таксама ў Кітаі і шматлікіх азіяцкіх рэгіёнах? Усе міты, легенды і сведчанні крынічна супадаюць у дэталях. Так, старажытныя кітайскія даследчыкі выяўляюць “п’яўку” як рэальную ўкормленую істоту, якая нічым не адрозніваецца ад жывога чалавека, ну, хіба што ў дэталях, і якая з тупой жорсткасцю мардуе і нішчыць сваякоў. Вось толькі калі труп упыра выкопваюць з магілы і пачынаюць спальваць — той, як яны адзначалі, “пішчыць”. Жывёльны страх перад вампірамі зазнавалі і качавыя плямёны. Нават такі вандроўны народ, як цыганы, панікаваў пры згадцы пра mulo (муло) — так яны называлі вампіраў. Адсюль, пэўна, захоўваўся і дзіўны, на першы погляд, звычай спальваць маёмасць і жытло памерлых, каб апошнія, калі б і вярталіся дамоў, то не знаходзілі свайго возу, трайлера ці хаты, калі нябожчык раней вёў аседлы лад жыцця. У лепшым выпадку ўсё набытае прадавалася іншародцам — гаджэ. Таму, разабраўшыся са зброяй, я падключыў камп’ютар старога ўзору, якім карысталася Мойра, і стаў прыводзіць у парадак усё, што мне ўдалося запісаць на камеру і надалоннік у дваццаць першым бараку і на могілках.
Я ўжо не сумняваўся ў тым, што ўсе мы маем справу з упыром. Прысутнасць яго ў жыцці не толькі дваццаць першага барака, а і ўсяго паселішча, стала рэальнасцю. Канчаткова пацвердзіць гэта, як я разумеў, павінна была толькі неадкладная эксгумацыя трупа Патрыка Слімака.
Але цяпер паляванне на “п’яўку” неспадзявана адступала на іншы план. Дзесьці там, у Мега-полісе, у сваёй, абсталяванай усімі сучаснымі прыладамі нары, дажываў сваё біялагічнае жыццё Ёхан Цынк, адзін з першых дзяржаўных кандыдатаў на бессмяротнасць. Цікава, меркаваў я, гэты стары, збіраючыся праз лічаныя гадзіны наведаць мясціны свайго нараджэння, верыў ён хоць на кроплю ў тое, што будзе жыць вечна? Лічыў ён замах на сябе памылкай, выпадковасцю, ці быў упэўнены ў адваротным? Былі ж і ёсць злачынцы нашмат небяспечнейшыя за яго. Увогуле, што ён думаў пра сябе з гэтага пункта гледжання? Ён злачынца? А можа, ён проста ідэйна перакананы, тупы функцыянер, якіх таксама больш, чым хапае?
Але ж з нядаўняй пары нітка яго жыцця нябачна пераблыталася з маёй, і каб разблытаўся вузел, адна з іх павінна разарвацца. Так, урэшце, хоча Мойра. Дзяржаўнага клапа трэба раздавіць, і гэты акт павінен стаць рытуальным.
Мае думкі ў сумным напрамку перапыніла Барбі. Шчанюк віскнуў, падхапіўся са сваёй посцілкі і кінуўся да дзвярэй. Па кроках я пазнаў Мойру.
Жанчыны ў сваёй большасці прадказальныя, але Мойры, гэта, на мой погляд, аніяк не тычылася. Часта я не ведаў, што яна можа зрабіць у наступны момант, што сказаць, тым больш праз які адносна працяглы час, дзень, напрыклад, ці два. Хіба што будзе інакш, калі мы пажывем разам не які тыдзень, а месяц, год ці нават два, думалася мне. Таму я не вельмі здзівіўся, калі яна ўбіла ў сценку цвічок и павесіла на яго фотаздымак Платона у самаробнай чорнай рамцы. Усё гэта моўчкі. Я знарок абмінуў небяспечную тэму і таксама маўчаў, заклапочаны непрадказальнасцю размовы, якую збіраўся пачаць.
“Паслухай, Мойра, — урэшце звярнуўся я да яе, — ты раней неяк прагаварылася, што маеш некалькі чыстых бланкаў на разавы дазвол, каб наведваць Мегаполіс. Мне патрэбны адзін экзэмпляр. Заўтра, бліжэй да вечара, я паеду туды, каб забраць, урэшце, свае кнігі”.
Мойра ўважліва паглядзела мне ў твар.
“Вядома, я ахвярую табе чыстую даведку. Ты ўпішаш туды сваё прозвішча. Але, мне здаецца, ты нешта недагаворваеш”.
Я абачліва паімкнуўся павярнуць гутарку крыху ў іншы бок.
“Дарэчы, дзе ты дастаеш чыстыя бланкі? У цябе, што, ёсць якія падвязкі ў мясцовым муніцыпалітэце?” — спытаў я.
“Не. У мяне асабіста няма. Маркус забяспечвае нас неабходнымі дакументамі. Адкуль і дзе іх ён набывае — мне невядома”.
“Маркус прапануе мне застацца тут назаўжды”, — сказаў я.
“Ты ж не застанешся?” “Бадай, не”.
“Раней ты б адказаў — НЕ”.
“Ты не памыляешся. Ёсць нюансы. Справа ў тым, што тут, у
Эдэме, здолелі арганізаваць суп-раціў “людзям-ценям” і мне, як кажуць, “у колер” асобныя людзі, якіх я тут сустрэў: Васка Пет-
кавіч, пастар Себасцьян, Андруш, ну і... Маркус. Вядома, я мала іх ведаю, але, мяркую, наўрад ці сустрэну лепшых”.
“Лепшым быў Платон”.
Таму што ён мёртвы, хацеў зноў уставіць я. Але, зірнуўшы на партрэт у чорнай рамцы на сцяне, абачліва прамаўчаў. Пэўна, патрэбна шмат часу, каб успаміны пра мінулае ў нейкай ступені за-рэтушаваліся ў яе памяці. Магчыма, я гэтаму паспрыяю.
“Ты застанешся адна, — працягваў я. — Будзь пільнай і абачлівай. Памятай пра небяспеку”.
“Ты вернешся, Берташ?”
Я здзівіўся нечаканасці пытання: “Хіба ты сумняваешся?” “Я згубіла Платона і не хацела, каб тое ж здарылася і з табой. Я
стала баяцца адзіноты. Мне думаецца, што справа не ў кнігах, якія табе так тэрміноава спатрэбілася забраць. Урэшце, яны могуць і пачакаць”.
Даўно забытае пачуццё пяшчоты раптам на кароткае імгненне захлынула мяне. Гэтая незвычайная, на мой погляд, жанчына нечакана прызнала за свайго такога няўдачніка і бедняка, як я, ізгоя, асуджанага, да таго ж, на пастаяннае выгнанне. І не важна, што мы ведаем адзін аднаго такі кароткі тэрмін і між намі ўсё яшчэ стаіць прывід Платона.
Так, зусім не мае значэння. Я пракаўтнуў камяк у горле і спытаў знарок абыякава: “А ў чым, па-твойму, справа?”
Яна нерашуча паціснула плячыма.
“Ну, не ведаю. Можа, у цябе там іншы інтарэс. Можа — гэта якая жанчына”.
Я абняў яе і моцна пацалаваў у вусны. “Мая жанчына — ты. Іншай мне не трэба”.
Мяркую, гэтыя рытарычныя словы супакоілі яе.
empty 18.
Перад тым, як сустрэцца з Андрушам, я зноў пайшоў да дваццаць першага барака. На панадворку ў засені, па-ранейшаму, сядзеў Тодар. Убачыўшы мяне, ён на гэты раз чамусьці занерваваўся, але ў гутарку ўступіў, хоць і неяк, на мой погляд, змушана. Я прысеў побач з ім на лаўку і спытаў, чаму ён каторы ўжо час нідзе не працуе. Тодар адказаў на гэта, што моцна хварэў, але ўвосень падрадзіцца на ўборку буракоў альбо бульбы, якія трэба збіраць вельмі хутка, бо іх паядуць бадзягі, ці , можа, сам пойдзе на кансервавы завод нарыхтоўваць з чарвякоў пратэінавую муку.
“А на якую хваробу, калі не сакрэт, вы хварэлі?” — асцярожна спытаў я яго.
“Раптоўная анемія. Доктар Арвід сказаў мне, што я няправільна харчаваўся і ў мяне здарыўся авітаміноз”.
“А начных кашмараў у вас не было? — спытаў я. — Можа, у час сну вас хто душыў?”
“Што вы маеце на ўвазе?” — наструніўся на мае словы Тодар.
“Тое, пра што зараз загаварылі ўсе. Вас мог наведваць упыр”.
“Але ж у той час яго ніхто і не бачыў”.
“Ён мог знаходзіцца ў ранняй стадыі, — патлумачыў я, — а цяпер “п’яука” набыла моц і шкодзіць напоўніцу. Хіба не так?”
Тодар паныла згадзіўся і паведаміў мне, што па ўсёй верагоднасці “цмок” зноў прыходзіў ноччу. Многія бачылі за сабой белую постаць, якая крочыла следам, прычым адны казалі, што гэта было нешта туманна-аморфнае, накшталт дыму, а іншыя пазнавалі ў прывідзе нябожчыка, дарэчы, кожны з іх паказваў на розных. Усе чуткі, здагадкі, страхі, казаў Тодар, растуць, як смецце на мясцовых звалках. Пад вечар абітальнікі бліжэйшых баракаў пачалі наглуха зачыняцца ў сваіх пакоях і пакойчыках, а там-сям ужо кладуцца спаць усе разам у адным месцы, і так упокат спяць ужо некалькі дзён, працягваў Тодар, — тым больш тыя, хто жыве ў іх бараку.
“А як Адмета? — спытаў я свайго субяседніка, — яна выходзіць на падворак? Што-небудзь расказвае?” “Яна зусім аслабла, ляжыць у сваім пакоі и нікому не адчыняе. Хіба толькі доктару Арвіду, які наведаў яе ўчора к вечару”.
“А вы самі бачылі прывід?” — напрамую спытаў я Тодара. “Пакуль што — не. Але як толькі ўбачу, то ў мяне для яго ёсць пачастунак. Я знайшоў яго апісанне ў Сеціве. Гэта старажытны сродак і называецца “кактэйль Молатава”: дзве часткі бензіну і адна — машыннага масла — змешваюцца, заліваюцца ў бутэльку, і ў рыльца ўстаўляецца кароткі кнот, у мяне ён мінімальнай даўжыні, і як толькі гэтае стварэнне ўнадзіцца за мной, я падпальваю кнот і кідаю бутэльку яму пад ногі. Праз секунду адбудзецца выбух, і, спадзяюся, — “цмоку” гамон”.
I Тодар крыважэрна хіхікнуў, вышчарыўшы ва ўсмешцы мноства жалезных каронак. Такія зубы — прадмет кпінаў яшчэ стагоддзе таму, цяпер зноў пачалі ставіць у нешматлікіх стаматалагічных клініках.
“Наўрад ці “кактэйль Молатава” дапаможа, — выказаў я Тодару свой сумнеў. — Хоць, хто яго ведае, ва ўсякім разе менавіта гэтага сродку, на мой погляд, раней ніхто ў такіх выпадках не прымяняў”. “А што прымянялі?” — адразу зацікавіўся Тодар, але чамусьці ўвесь час нервова азіраючыся.
“Калі па праўдзе, — адказаў я, — то спачатку, як я казаў вам раней, вызначалі ўпыра: высвятлялі, хто гэта ў мінулым, тое-сёе, і дзе пахаваны, ну а потым ускрывалі магілу і забівалі “п’яўцы” ў сэрца асінавы кол. Альбо адсякалі голаў. Альбо спальвалі. Эфект быў, як правіла, заўсёды станоўчы”.
“Калі ўпыр ляжыць у магіле, два метры пад зямлёй, то чаму ён тады жывы, і якім чынам гэты спрытнюга вылазіць вонкі?” — дапытваўся, але неяк вяла, Тодар. Яго нешта непакоіла.
“Доўга тлумачыць, — паясніў я, — але, калі коратка, то вылазіць не ён, а яго, так бы мовіць, інфармацыйная Матрыца”.
“Не разумею”.
“На жаль, — сказаў я Тодару, — я таксама, як і вы і ўсе астатнія, ведаю вельмі няшмат, а пры сабе маю толькі здагадкі”.
“А Публій Рос?” “Мяркую, і ён таксама”, — пэўна зусім расчараваў я свайго суразмоўцу.
“Але ж які аўтарытэт, і гаварыў так разумна”.
“Я зноў прыйшоў да гаспадыні, — перапыніў я яго і пакінуў лаўку. — Паднімуся наверх”.
“Не хадзіце туды”.
Я вырашыў, што дрэнна пачуў.
“Не хадзіць? Гэта яшчэ чаму?”
Але тут яго замяшальніцтва дасягнула апагею, і ён быццам упаў у прастрацыю, пачаўшы мар-мытаць, што лепш мне прыйсці, напрыклад, заўтра.
“Што там не так?” — спытаў я. — Можа, яна памірае?”
Суправаджаемы зацятым позіркам Тодара, я падняўся наверх і пазваніў а потым пагрукаў у пакоі ўдавы.
“Хто там? — праз паўзу спытала праз дзверы Адмета, — што вам трэба?”
Я назваўся.
Дзверыадразуадчынілісяіадтуль,ловячымойпозірк,выслізнулі, як я адразу здагадаўся, двое аператыўнікаў, “каляровыя”, з невыразнымі, як кажуць, “непазнавальнымі на вуліцы” тварамі, апранутыя адпаведна ў нешта шэрае і непрыкметнае. Адзін з іх трымаў у руцэ пісталет.
Рэціравацца было запознена, мітусіцца і паказваць тым сваю разгубленасць — таксама не выпа-дала. Урэшце, як на маю думку, нічым асабліва я не рызыкаваў. Рэвальвера я з сабой на гэты раз не браў, і нічога лішняга ў кішэнях не меў, а што тычылася майго нядаўняга, так бы мовіць, кантакту з іх службовым чалавекам, то доказаў у іх — нуль.
“Рукі! Не рухацца!”
Яны спрытна абшукалі мяне, забралі мабільнік і крэдытную картку і загадалі сысці ўніз і сесці з імі ў машыну.
Не выказваючы аніякіх пачуццяў: а сэнсу ў гэтым не было, я моўчкі спусціўся па лесвіцы. У атачэнні эсбэшнікаў я прайшоў праз двор, суправаджаемы зацкаванымі позіркамі напалоханых сваякоў Адметы, хаваўшага вочы Тодара і нешматлікіх цікаўных.
За вуглом, пасярод зараснікаў быльнягу, на адносна чыстым ад смецця і памыяў месцы, я ўбачыў брудны армейскі “джып” з атожылкам антэны над кабінай. З яго адразу вылез вадзіцель —
мурын-дэфармант гадоў дваццаці пяці, з выразам пыхі і пагарды на твары. Ён адчыніў дзверы кабіны і мяне запіхнулі на задняе сядзенне. Аператыўнікі паселі побач з абодвух бакоў, і машына рушыла.
Я ўжо збольшага разумеў, што ўяўляюць сабой гэтыя новаспечаныя вартавыя дзяржаўнай бяс-пекі. Нябачна для ўсіх, нямераная іх колькасць вельмі размножылася ў апошні час, асабліва ў Мегаполісе. Калі ўлічыць шматлікую сетку “штучнікаў”
і “цэнзарау”, то выходзіла, што ўся на-вакольная Айкумена кішэла імі, як гноеадстойнік лічынкамі мух. Гэта былі ў асноўным, як я згадваў раней, дзеці брыгадзіраў сельскагаспадарчых кластэраў, іншым разам дробных чы-ноўнікаў у сферы абслугі, з маленства вяртлявыя, зласлівыя, шкодныя, схільныя на да-насіцельства, зладзеяватыя, жорсткія і помслівыя. Калі яны выходзілі з-пад кантролю, а такое не раз здаралася, то пачыналі забіваць, і тады лілася кроў і, як казалі ў сярэднявеччы, “гільяціны страчылі нібы швейныя машынкі”. Таемная ўлада над астатнімі людзьмі спараджала ў іх незвы-чайную пыхлівасць і перабольшаную самаадзнаку. А ўвогуле, меркаваў я, яны былі “людзі-цені” і служылі такім жа самым “людзям-ценям”, а дакладней — іх эліце. Дарога скончылася хутка. Я не задаў аніводнага пытання, і сваім маўчаннем, пэўна, даў ім зра-зумець, што цалкам валодаю сабой. Машына тым часам спынілася ля абвітай колкім дротам бе-тоннай сцяны ў выгляде амаль правільнага прамавугольніка. Я адразу пазнаў іх базу — будынак занальнага ўпраўлення.
Мяне павялі ўнутр. Уваходныя дзверы былі звонку абсталяваныя стальной плітой і складанай сістэмай замкоў. Зверху, пад дахам, я пабачыў кончык рулі ў нішы і машынальна адзначыў наяўнасць кулямётнага гнязда. Усё так жа моўчкі мы спусціліся на некалькі прыступак уніз, па-вярнулі ў калідор і апынуліся ў невялікім, амаль пустым, акрамя стала і некалькіх крэслаў, пакоі. На стале я яшчэ ўбачыў ноўтбук, а за сталом — жаўтаскурага, чорнавалосага чалавека ў цывільным: звычайнай тэнісцы з кароткімі рукавамі.
Як я вырашыў, хутчэй за ўсё гэта быў на-чальнік мясцовага ўпраўлення. Урэшце, я не памыліўся.
Непрацяглы час мы моўчкі разглядалі адзін аднаго. Я адзначыў пра сябе, што галава начальніка мела дзіўнаватую форму, хоць ён і не быў дэфармантам: спераду пукатая, яна плаўна пераходзіла ў завостраную, амаль трохвугольную патыліцу. Па сваім жыццёвым вопыце я засцерагаўся такіх людзей.
Мурыны-аператыўнікі паклалінастол начальніка маю пластыкавую крэдытную картку і нада-лоннік. Безумоўна, вырашыў я, мяне будуць зараз раскручваць накшталт іх маладога віжуна, які так няўдала схібіў у сутыкненни са мной і страціў, да таго ж, рацыю і зброю. Я не на жарт уст-рывожыўся, бо след вёў менавіта ў мой бок, пачынаючы з майго мінулага наведвання дваццаць першага барака. Калі яны да таго ж правялі шмон у флігелі ці нават збіраюцца гэта зрабіць — мне гамон: знойдуць не толькі мой ствол, а і той, што быў мной гвалтам выкрадзены ў іх стажора (чамусьці я канчаткова ўпэўніўся ў тым, што гэта быў менавіта стажор).
Па знаку начальніка аператыўнікі селі ў крэслы. Я памкнуўся зрабіць тое ж самае, але мне ў грубай форме не дазволілі.
“Я палкоўнік Скут, — звярнуўся да мяне начальнік. — А вы знаходзіцеся ў камітэце службы бяспекі. Назавіце ваша імя і прозвішча”.
Я сказаў.
“Што вы робіце ў Новым Эдэме?” “Мяне выслалі”.
Апытваючы мяне, ён, як я бачыў, адначасова падключыўся праз ноўтбук у Сеціва, пэўна, высвятляючы праз банк дадзеных маю асобу. Пастаўленыя пад агляд мая картка і надалоннік ляжалі перад ім. Раптам ён выцягнуў са стала шматок паперы і, свідруючы мяне нядобрым позіркам, перадаў мурынуаператыўніку.
“Азнаёмцеся”.
Я ўзяў з рукі аператыўніка перададзены мне змяты ліст і ўбачыў, што гэта была налёпка. Са здзіўленнем я прачытаў: “АБ ЦМОКУ”
Цяпер, калі падзеі апошняга часу ў паселішчы ўжо нельга замоўчваць, перад намі паўстаюць два пытанні.
Першае: наколькі рэальная з’ява ўпыра?
Другое: як з ім змагацца?
Так як звесткі пра ўпыроў ці як іх яшчэ называлі —
цмокаў — губляюцца ў сярэднявеччы, то мы не можам дакладна сцвярджаць пра рэальнасць гэтых незразумелых з усіх навуковых бакоў існасцяў.
Вядома толькі, і тое на падставе чутак, што ўпыры з’яўляюцца з магіл, п’юць кроў сваякоў і тых,
з кім неяк сутыкаюцца, а потым знікаюць. Асобы,
якія так ці інакш кантактавалі з такой сутнасцю,
звычайна неўзабаве паміраюць, прычым пасля смерці могуць самі пе-раўтварацца ў вампіраў.
Метады выяўлення і знішчэння ўпыроў ці вампіраў канчаткова згублены, хоць, па чутках, яны павінны былі існаваць. Урэшце, як забіць тое, што быццам зусім і не мае матэрыяльнай падста-вы? Нехта,
пахаваны дзень, месяц, год назад, узнікае з нічога перад жывымі і робіць замах на іх жыццё. Навошта?
I, дарэчы, якім чынам?
У сувязі з тым, што цяперашняе таемнае з’яўленне ўпыра ў Новым Эдэме набывае шырокі роз-галас, спараджае сярод часткі насельніцтва паніку і страх, наспела неабходнасць рашучых мер і дзеянняў. Так як афіцыйныя асобы, прадстаўнікі муніцыпалітэта і служб аховы парадку ад-маўляюць праявы так званага вампірызму, трэба пачынаць барацьбу з упыром самім. Як гэта рабіць, будзе паведамляцца ў наступных лістах.
Я скончыў чытаць, але маўчаў.
“I што вы на гэта скажаце?” — нядобра спытаў палкоўнік Скут.
“Безумоўна, гэта цікава” “Таму вы, не паспеўшы тут з’явіцца, апынуліся ў дваццаць першым бараку?”
Я паціснуў плячыма.
“Туды не хадзіў хіба што лянівы”.
Палкоўнік Скут пэўна выявіў у Сеціве маё кароткае дасье і нейкі час чытаў, а потым нечакана загадаў: “Недавярка таго — да нас, так бы мовіць, на сцэну...”
Адзін з мурынаў-аператыўнікаў знік за дзвярыма. Я пачуў, як адтуль данёсся нечы ўскрык, нібыта камусьці спрычынілі боль і падумаў, што цалкам натуральна, што зараз мне зробяць вочную стаўку з пацярпелым віжуном, і ліхаманкава пачаў прыгадваць: ці пазнае і пакажа ён на мяне, і што мне адказваць у гэтым выпадку на іх пытанне.
“Дык за якую правіннасць вас выслалі?” — спытаў, між тым, мяне палкоўнік Скут.
“За кнігу”, — коратка сказаў я і змоўк у здзіўленні.
У пакой упіхнулі навукоўцу Публія Роса. Ён быў моцна збіты і выглядаў зломленым чалавекам: сіні твар з так званым “сімптомам акуляраў”, што сведчыла пра страсенне мазгоў, разбіты ў кроў рот.
Безыменны палец на правай руцэ быў ненатуральна выкручаны ў супрацьлеглы бок.
“Пазнаяце гэтага чалавека?” — пацікавіўся ў мяне палкоўнік
Скут.
“Цяпер — не”.
Нейкі час ён “даганяў”, але адразу працягнуў: “Гэты чалавек сцвярджае, што вы паралельна з ім вялі нейкі навуковы росшук у дваццаць пер-шым бараку.
“Я — не навуковец”.
“А хто вы?” “Смяцяр”.
“У вас выкрутлівы розум, але, кім бы вы там ні былі, мы вас хутка “праявім”.
Я прамаўчаў.
“Дык пра што вы там з ім гаварылі? — звярнуўся да Публія Роса палкоўнік Скут. — Вы разам шукалі ўпыра, фабрыкавалі такім чынам нейкі чарговы сумнеў?” “Я шукаў іншае, — слабым голасам адказаў навуковец, — а менавіта прысутнасць назіральніка”.
“I гэты, як ён кажа, смяцяр, вам паверыў, падтрымаў вас?” “Наадварот. Ён не паверыў”, — кіўнуў на мяне Публій Рос.
“Трэба ж такое, — зноў нядобра ўсміхнуўся палкоўнік Скут, звяртаючыся ўжо да мяне. — I ў што ж вы тады верыце?”
Я крыху падумаў і потым сказаў: “Я веру ў ісціну”.
Запанавала непрацяглая паўза, якую зноў парушыў палкоўнік
Скут.
“Дык вы знайшлі назіральніка? — спытаў ён у Публія Роса. — I як ён выглядаў?” “Мы яго не бачылі”.
“I тым не менш, вы сцвярджаеце, што ён існуе?” “Так”, — непахісна пацвердзіў сакратападобны навуковец, што міжволі выклікала ў мяне нават павагу да яго.
Палкоўнік Скут саркастычна ўсміхнуўся. Яго, пераглянуўшыся, падтрымалі і аператыўнікі.
“А хто вас паслаў па вашы доследы, хто кіраваў гэтым?” “Я сам, — сказаў Публій Рос. — Гэта была мая ініцыятыва”.
“Вось яна і прывяла вас да лагера, — канстатаваў палкоўнік
Скут і дадаў, звяртаючыся да сваіх службоўцаў: — У камеру яго, а заўтра афармляйце на этап”.
Публія Роса вывелі вонкі.
“Як называлася кніга, з-за якой вас саслалі?” — спытаў мяне палкоўнік Скут.
“Дзённік фрэйліны Арнгейм”, — паціснуўшы плячыма, адказаў я.
“I пра што тая кніга?” “Пра каханне”, — зняпраўдзіў я.
“Хіба што, — раптам фыркнуў ён, — якія-небудзь бабскія сантыменты... Сапраўднае каханне можа быць толькі паміж мужчынамі, альбо ў жанчыны з жанчынай. Пра гэта сцвярджаюць яшчэ са старажытных часоў”.
Педэраст — пра сябе вызначыў я і падумаў пра тое, што цяпер іх зашмат нават у сілавых структурах. Што пасеялі, тое і збіраем.
“Чаму вы да гэтага часу не зарэгістраваліся ў муніцыпалітэце?” — раптам пераскочыў палкоўнік на ранейшую форму допыту.
“У мяне ёсць яшчэ два дні”, — давёў я.
“Вы можаце вырашыць тут, у нас, праблему са смеццем?”
“Ніхто ў свеце цяпер не займаецца гэтым, — патлумачыў я агульнавядомае. — Хоць асобныя ўчасткі зямлі, калі да іх адукавана прыкласці шэраг намаганняў, можна ачысціць”.
Палкоўнік Скут задумаўся. Стваралася ўражанне, што ён вырашаў пытанне ў адносінах да мяне. Урэшце, я не памыліўся, бо ён выдаліў за дзверы сваіх “гракоў” і звярнуўся ў мой бок з такімі словамі: “Вядома, вы небяспечны чалавек, — неяк раздражнёна вымавіў ён. — Я нутром адчу-ваю: усё, што вы тут робіце —
не так сабе. Вы, на маю думку, з тых, хто паўсюдна разбурае стабільнасць. Так, вы разбуральнік. Зламысныя нацыяналісты, хоць іх і няшмат, усё яшчэ нам супрацьстаяць: адвяргаюць зліццё моў, здзекуюцца над нашымі сімбалямі, над святой ідэяй бессмяротнасці, збіраюць сумнеўныя звесткі і засмечваюць імі
Сеціва, гомафобствуюць і ксе-нафобствуюць. Апошнім часам тут, у нашым паселішчы, распаўсюджваюць шкодныя, вар’яцкага зместу, налёпкі. Я згодны заплюшчыць вочы на вас толькі пры адной умове — вы сплануеце і ачысціце ад смецця ўчастак зямлі каля майго лецішча і наваколле ў Новым Эдэме. Рабоў я вам налаўлю ў нашым жа паселішчы, колькі скажаце”.
“Дзе знаходзяцца асноўныя звалкі?” — спытаў я, каб выйграць час. Няўжо ён так лёгка мяне выпусціць адсюль? Гэтая думка, кволая ад пачатку, перарастала ва ўпэўненасць.
“Магу паказаць хоць зараз”.
“Лепш пазначце іх на мапе, а я сам усё высветлю на месцы”.
Ён зноў усміхнуўся, але ўсё так жа нядобра.
“Я толькі што “прабіў” вас праз Сеціва. Так, вы сапраўды “смяцяр” і працавалі ў камунальнай гаспадарцы па ачыстцы горада. І хоць у вас адносна незаплямленае дасье, ваша сутнасць, як па-тэнцыяльнага злачынцы, усё-такі высветлілася ў дробязі.
Упэўнены, што гэта далёка не ўсё. Але мы закрыем вочы на вашы грахі пры адной умове. Вы будзеце працаваць на карысць нашых агульных намаганняў, а дакладна часткова на асобных надзелах —
пазбавіце нас тут ад смецця. Калі вы гэта здолееце зрабіць, я цалкам, магчыма, дам вам прыстойную характарыстыку, з якой вы з часам вернецеся нават і ў Мегаполіс. Вам хочацца на волю, так? Разумею. Анягож. Што ж, бадай, я вас адпушчу, нават зараз. Ці вам тут у нас, спадабалася, і вы застанецеся — ха-ха? Разам з акадэмікам Публіем Росам? Але досыць біць языком аб зубы. Мы вас знойдзем, і хутка”.
Калі ў суправаджэнні аператыўніка я ўжо ішоў да дзвярэй, ён нечакана спытаў мне ў спіну: “Дык усё-такі, вам нешта вядома пра цмока?”
“Не думаю, што гэта рэальная з’ява,” — адказаў я, ніколькі не крывячы душой.
“Але ж вы ёй чамусьці зацікавіліся. Значыць, маеце інтарэс.
Які? Вы думаеце, мы не кантралюем падзеі ў дваццаць першым бараку? Праўда, вы тут нядаўна, і ў вас гэта, так бы мовіць, своеасаблівае алібі. Але.., але...”
Я з палёгкай скіраваў вонкі, але палкоўнік Скут зноў затрымаў мяне.
“Ёсць людзі, — сказаў ён, быццам звяртаючыся да сябе самога, — якія не толькі не прызнаюць пераможнай і адзіна правільнай эвалюцыйнай тэорыі, а і распаўсюджваюць звесткі пра нейкі іншы стан нашага свету: быццам мы не з’яўляемся людзьмі, а нейкай субматэрыяй. Такія асобы вераць у цмокаў, назіральнікаў і падобную, варожую нам лухту. Іх мы вымушаныя адсочваць і ізаляваць. Можа, і вы ў такое верыце?” — неяк нават гулліва спытаў ён і па-змоўніцку падміргнуў мне.
Я моўчкі паціснуў плячыма. Падсвядомасць падказвала мне, што гэты чалавек каварны і небяс-печны.
“Тады, што вы ўсё-такі згубілі ў двадцаць першым бараку?” — не адпускаў ён мяне.
Лепшы спосаб схаваць нешта — гэта сказаць праўду.
“Цмока, — нахабна адказаў я. — Не супраць зірнуць на яго.
Цікавасць — адметная рыса майго характару.”
Толькі апынуўшыся за брамай, я ўздыхнуў з палёгкай. Публій
Рос — вось каму не пашанцавала. Але ж ён павінен быў ведаць, што адсочваць усё, маючае адносіны да доказаў, смяротная рызы-ка. Наўрад ён быў на правільным шляху ў сваіх пошуках, але можна паважаць яго за тое, што не здрадзіў сваім перакананням і, урэшце, не падставіў мяне. А здолеў бы, калі захацеў, папросту гэта зрабіць.
Я спачуваў навукоўцу. Але дапамагчы яму ў сітуацыі, у якой ён цяпер апынуўся, я не мог.
19.
Праз гадзіну мы з Андрушам, як было вырашана раней, пайші да мясцовага лекара. Усюдыісны Андруш ведаў, дзе той жыве, і згадзіўся мне дапамагчы. Я нічога пакуль не сказаў яму ні пра допыт, ні пра Публія Роса.
Моцны гарачы вецер гнаў па небе асляпляльна белыя аблокі і раздзьмуваў смецце. Абапал дарогі яно ўзвышалася амаль на ме-
тровую вышыню, і нібы дыхала, вывяргаючы смурод. Часам дарогу імкліва перабягалі пацукі. Калі-нікалі я нават бачыў варон і кавак.
Доктар Арвід жыў у кіламетры ад паселішча, у кінутай сялянскай хаце, якую раней займалі кітайцы, што перасяліліся цяпер у цэнтр, бліжэй да сваіх супляменнікаў.
“Усё залежыць ад таго, ці будзе ён дома і колькі ён выпіў сёння з раніцы, — казаў мне Андруш. — Інакш мы нічога не даб’емся: калі ён моцна п’яны, а на падпітку ён амаль заўсёды, то размову варта адкласці да лепшых часоў, бо ён не церпіць, калі яму назаляюць і бачаць у такім стане”.
“Ён даўно ў паселішчы?” “Гады са два”.
“Белы?” “Так”.
“Яму можна давяраць?” “Цалкам. Калі цвярозы”.
Андруш паказаў напрамак, і мы збочылі. Некалькі напаў-
разбураных будынкаў паўсталі перад нашымі вачыма. Тым не менш, там нехта жыў: высоўваліся чыесьці чорныя пысы, ды бегалі кашчавыя дзеці з разбухлымі жыватамі. Мы падышлі да патрэбнай нам хаты. Падворак быў падмецены, а на дзвярах я з палёгкай не ўбачыў замка.
Доктар аказаўся дома, і мы, пагрукаўшы, увайшлі.
Гаспадар у адных трусах ляжаў на канапе, і толькі павярнуў голаў, калі мы з’явіліся на парозе. Шматлікія тату пакрывалі даўгое, хударлявае цела. На першы погляд, ён быў цвярозы, а на яго выцягнутым непаголеным твары не выказалася пры нашым з’яўленні аніякіх пачуццяў.
“Сядайце, — сказаў ён незадаволена, — і патлумачце, чым, так бы мовіць, абавязаны?” Ён скінуў ногі на падлогу і сеў сам.
“Я чуў, вы нядаўна наведалі ўдаву Адмету Слімак, — прад-
ставіўшыся, сказаў я доктару Арвіду, — мяне па некаторых прычынах цікавіць яе агульны стан”.
Доктар Арвід акінуў мяне змрочным позіркам глыбока схаваных пад-над бровамі вачэй.
“Я не абавязаны вам дакладваць, бо ваша прозвішча нічога мне не гаворыць. Хто вы?” “Мне здаецца, я ведаю, ад чаго яе прагрэсіруючая, згадзіцеся, нямогласць”.
“Калі вы ведаеце — чаму пытаецеся. — Вы лекар?”
“Зараз патлумачу, хоць я і не лекар. Калі вы яе аглядалі, то нічога не заўважылі на яе скуры? А ўзровень гемаглабіну ў крыві? Ён стабільны, ці падае? Мяркую, яе жыццёвая энергія перакідваецца на іншую сутнасць”.
“Так. Цікава. І на якую?” “Упэўнены, што маем справу з упыром”.
“Я чуў пра вампіраў. Але чуткі — далёка не факты. А я — матэрыяліст”.
“Я таксама. У дваццаць першым бараку адбываецца цалкам матэрыялістычная з’ява”.
“Скажу вам прама: мне невядома прычына хваробы жанчыны, як і тых дзяцей, што памерлі ра-ней. Каб даведацца пра ўсё і паставіць дыягназ, трэба разгорнутая медслужба, лабараторыя.
А тут гэтага няма. Я адзін і працую на знос — і толькі таму пазбег лагера, куды мяне спачатку вызначылі, што згадзіўся, а ўмова была — альбо лагер, альбо высылка ў паселішча, дзе я буду выконваць нешта кшталтам функцыі ўчастковага тэрапеўта. Я выбраў апошняе”.
“І ў чым, калі не сакрэт, вы так не дагадзілі ўладам, што апынуліся тут?” — тактоўна спытаў я яго.
Нейкі час ён свідраваў мяне неспакойнымі вачыма.
“У мяне завяліся свае думкі. Яны не супадалі з іхнымі. Я быў наіўны, малады і заняўся навуковымі даследаваннямі. Гэтага хапіла.”
“Даследаваннямі чаго?” — не сунімаўся я, рызыкуючы нарвацца на грубасць. Але доктар Арвід нечакана памягчэў.
“Я заняўся вірусамі. Але не з таго, так бы мовіць, боку.” “А з якога?”
На паўхвіліны ён задумаўся.
“Фактар разумнасці, — урэшце выціснуў з сябе ён, — на маю думку вельмі нагадвае сувязь з віруснай інфекцыяй. Дарэчы, чаму мозг лічаць смеццезборнікам вірусаў? А гэта сапраўды поўнасцю адпавядае ісціне. Вірус далёка не просты: яго архітэхтоніка больш складаная за атам-ную электрастанцыю, ён можа існаваць у вакууме і мерзлаце бясконца доўга. Разумнасць — магчыма заразнае псеўдазахворванне, у дзяцей вірус герпеса, прыкладам, заводзіцца дзесьці к тром гадам, а чалавек, дарэчы, зусім не памятае сябе да трох год. Вірусы размнажаюцца са з’яўленнем людзей — чаму? Навошта? Дый што такое наш мозг? Хіба мы ведаем? Калі дзей-насць яго можна размежаваць па трох складаючых якасцях: работу ў ролі кампутара, аналітычную, то трэцюю функцыю мы не можам спазнаць дагэтуль і наўрад ці калі-небудзь здолеем.” “Вы і муніцыпалітэт абслугоўваце?”
“Яны лекуюцца ў Мегаполісе, бо ў іх там так званая лечкамісія.
Праўда, іншым разам, калі гэта тэрмінова, выклікаюць мяне”.
“Перад вамі таксама ссыльны”, — сказаў я праз паўзу.
“Вось яно што. Вы, пэўна, тут нядаўна?” “Некалькі дзён, і хутка з’язджаю”.
“Нідзе не бачыў такога разгулу цёмнага выроду, як тут, — адхіляючыся ад тэмы, працягнуў размову доктар Арвід. — Часам я назіраю жудасныя з’явы”.
“Антрапафагія?”
“Горш. Днямі зайшоў да пацыенткі. Ёй за сорак. Уявіце, смярдзючы пакой, пустыя бутэлькі, ложак без прасцірадлаў, на якім рассунуўшы ногі, ляжыць хворая пасля інсульту. Паспела дагэ-туль нарадзіць сыноў, якія цяпер разам з мужам па чарзе савакупляюцца з ёю. Інцэст. Вычва-рэнцы адчуваюць сябе, як дома. Гвалцяць дзяцей. Тут няма пераследу за педафілію”.
І доктар Арвід пачаў пералічваць тое, з чым сутыкнуўся тут хоць бы за апошні месяц, як акрэсліў ён: трыццаціпяцігадовы “працароб” перыядычна гвалціў чатырохгадовага і дзевяцігадовага пляменнікаў, пакуль не нанёс меншаму цяжкая цялесная пашкоджанне, бацька сужыцельстваваў з дачкой і маці, прычым займаліся гэтым разам. Увогуле згвалтаванне бацькамі дачок прыняло характар эпідэміі, часта маці рапутнічаюць з сынамі, браты з сёстрамі.
“Так, — згадзіўся я, успомніўшы налепку, — Існуе мяркаванне, што арыстакратыя, прадстаўнікі мастацтва нібыта асабліва схільныя да распусты і вычварэнстваў, але ці праўда гэта: так званы просты чалавек дасць ім багата форы”.
“Што ж іх — адстрэльваць? — спытаў доктар Арвід. — Іх так шмат, што сумняваешся, ці ёсць цяпер нармальныя ўвогуле”.
“Лепш піліць бензапілой. — нявесела пакпіў я. — Праўда, Андруш?” “Так.” — усміхнуўся той.
“У сілавікоў, як я разумею, арыентацыя на іншадумцаў, — сказаў я. — Ім шчодра плацяць, ды толькі не за барацьбу з крыміналам”.
“Рады з вамі пазнаёміцца, — урэшце паціснуў мне руку доктар
Арвід. — Чым, да слова, дапа-магчы?”
“Мы заехалі да вас па справе, — сказаў я. — Мне трэба прысутнасць лекара пры эксгумацыі трупа. Вы згодны на такую прапанову? Скажу прама — абавязкова аддзячу вам пазней, бо зараз не ў стане — не маю сродкаў”.
“Каго вы намераны эксгуміраваць?” “Брата мужа-нябожчыка ўдавы Адметы. Яго звалі Патрык”.
“І што вы будзеце рабіць пасля таго, як выкапаеце нябожчыка?” “Нейтралізуем, калі ён у вампірычнай коме”.
“Вось што ў вас у галаве. Я ўжо чуў пра ўпыра. Дык мяркуеце, што гэта Патрык? А рэакцыя мясцовых улад? Правінцыяльныя мафіёзі не дазволяць вам праводзіць такія эксперыменты. За гэта — адразу ў лагер”.
“Затое мы выратуем людзей”.
“У вас, на маю думку, яшчэ і нейкія іншыя інтарэсы”, — сказаў доктар Арвід.
“Не хаваю, што маю іх”, — не стаў я аспрэчваць.
“Калі вы плануеце капаць?” “Ноччу, — сказаў я. — Магчыма, заўтра”.
“Што ж, урэшце, гэта нават цікава, хоць я і не даю веры ў розных там рэальных упыроў. Тым не менш, згода. Не люблю, што мяне доўга ўпрошваюць. Зойдзеце, калі збярэцеся, па мяне”.
“Цудоўна, доктар”, — падзякаваў я.
Мы адразу пайшлі. На падворку я азірнуўся: даўгая постаць доктара Арвіда застыла ў дзвярным праёме. Чамусьці я падумаў пра тое, што ён, пэўна, з тых людзей, хто не баіцца адзіноты. З
па-горку, спускаючыся ўніз, я пабачыў ахутаную дымам і смогам частку Эдэма.
empty* * *empty
Мойра паведаміла мне праз надалоннік, што затрымаецца на працы, бо якраз сёння аб’яўлены раней агульны палітдзень.
Такія палітдні, як я ведаў, праводзіліся і ў Магаполісе, але больш фармальна, бо ўлады, у прыватнасці, іх ідэалагічныя аддзелы,часта не маглі ахапіць электарат поўнасцю, а тым-сім рабілі ў гэтым палёгку, напрыклад, медыкам, зборшчыкам смецця, сантэхнікам і некаторым іншым катэгорыям, рабочых рук якіх пастаянна не хапала. У правінцыі на палітдні заганялі ўсіх тых, хто працаваў, а таксама служачых і нават сілавікоў. Вядома, дэкласаваных і крымінальных асоб на прамыўку мазгоў не запрашалі, бо іх колькасць даўно ніхто не падлічваў.
Дзеля задавальнення сваёй цікавасці я перадусім спытаў Мойру пра тэму палітдня і пачуў, што будуць абмяркоўвацца маючыя хутка адбыцца першыя спробы пераносу свядомасці на штучны камп’ютарны носьбіт і набыццё такім чынам бессмяротнасці. Даўняе, цяжкае пачуццё безвы-ходнай нянавісці раптам агарнула мяне. Гэта ж трэба, стагоддзямі так каварна марнаваць жыццё мільёнаў ідыёцкім трызненнем. І нават цяпер, калі льды Антарктыды амаль растаялі і катастрофу ўжо аніяк не завернеш назад, усе працягваюць жыць па хлусні. Увесь нікчэмны, духоўна ад-рынуты свет зрабіўся гаспадаром становішча, і цяперашні крызіс самы цяжкі і ганебны з усіх. Скончылася веліч антычнай Еўропы, пражыла сваё маруднае падзенне Еўропа хрысціянская. А сёння падышоў канец Еўропы ўвогуле. І канец гэты можна параўнаць хіба толькі з пасмешыш-чам. Калі ў чалавецтве штучна запушчаны механізм генетычнага і сацыяльнага выраджэння, то запушчаны дзеля таго, каб людзі з развітай свядомасцю маглі з ім змагацца, спыніць яго і, у рэшце-рэшт, узяць канчатковую ўладу над “людзьмі-ценямі”. Але цяпер усё праблематычна, думаў я, бо гісторыя — гэта часта непрадбачаныя наступствы мэтаскіраваных дзеянняў. Урэшце, жыццё настолькі хуткаплыннае, што мне, у прыватнасці, варта проста здзейсніць, пра што не аднойчы згадваў, сваю даўнюю мару: уладкавацца дзе-небудзь у ціхім месцы ля ракі, у якой водзяцца рыбіны, назіраць, як лётаюць птушкі, чытаць старажытныя кнігі і штодня бачыць побач любімую жанчыну. Але да гэтага яшчэ вельмі далёка, бо праз суткі з Мегаполіса ў паселішча паедзе Ёхан Цынк, былы галоўны дзяржаўны ідэолаг, якому інфантыльныя продкі, увесь той вырод, дазволілі дажыць да смешнага ўзросту беспакараным, і толькі цяпер, праз дзесяцігоддзі, свядомая жанчына рыхтуецца здзейсніць свой прысуд. Не, — думаў я, — забіваць — ні ў якім разе не жаночая справа, і мая задача цяпер — не дазволіць, каб гэта адбылося.
Я пакарміў Барбі і крыху паеў сам, праверыў і пачысціў рэвальвер, пасля чаго выйшаў з флігеля і пайшоў да цэнтра паселішча.
Кароткачасовая прахалода — а сонца раптам знікла за цяжкімі, шчыльнымі хмарамі, якія прынёс вецер, — выціснула з баракаў і хат вялікую колькасць дэгенератыўных асоб розных колераў скуры. Яны вяла соўгаліся сярод памыяў і смецця. У руках некаторыя з іх трымалі пластыкавыя бутэлькі са слабым алкагольным напоем, што прыцягвала да іх шматлікіх, хто пакутаваў на смагу. Там-сям, не саромячыся, спраўлялі патрэбу.
Я хутка прамінуў гэты раён і звыкла апынуўся ў цэнтры паселішча, дзе было адносна чысцей.
Як і раней, з нязменнасцю, якая мяне нават уражвала, на самым бачным месцы — Дошцы кандадатаў на бессмяротнасць з’явілася чарговая налепка. На мой погляд, яе дый такія ж папярэднія паранейшаму ніхто не чытаў. Хоць я, можа, і памыляўся.
“АБ ЛІЧЫНКАХ МУХ”
Калі дапусціць існаванне нейкага гіпатэтычнага
Начальніка Сусвету, то яму наша людства можа нагадваць, няхай сабе і з пэўным перабольшваннем,
нешта кшталтам гноеадстойніка, запоўненага лічынкамі мух. Як вядома, муха пакаёвая (Musca
domestica) нася комае атрадад вухкрылых.
Касмапаліт. Сінантропны арганізм, які ўсутыч звязаны з чалавекам, адзін з най-больш пастаянных насельнікаў жылых і гаспадарчых памяшканняў.
Значыць, муха — сябра ча-лавеку? Лічынкі мух —
усёедныя, развіваюцца ў гноі, кухонных адкідах,
памыйных ямах і на падле.
То та і яно. Ніхто інакшы, як чалавек разумны,
здолеў за лічаныя тэрміны пераўтварыць месца свайго абітання ў засмечаны гноеадстойнік. Дык,
можа, мы існуём, каб дагаджаць мухам? Тады і вечнасць — гэта лічынкі мух, якія завіхаюцца ў гноі?
Аказваецца, м ожна параўнацья кога-небудзь народна-партыйнага правадыра, функцыянера,
альбо ўплывовага ліхвяра — уладальніка найвялікшай у свеце яхты, самай разбэшчанай шлюхі і незлічонага багацця (а менавіта такія асобы,
правакуючы ўсялякія крызісы, здаўна засмечвалі свет) — з лічынкай пакаёвай мухі? Бо менавіта лічынка не можа супрацьстаяць сваім інстынктам і не здольная прагназаваць дастаткова аддаленай будучыні, што памылкова лічыцца разумнасцю.
Хіба які-небудзь самы галоўны “палітрук” здолеў
empty* * *empty прадбачыць, што Грэнландскі ляднік раптам абрынецца ў акіян? І што тады казаць пра тупых “працаробаў”, якім увесь час мэтаскіравана ўбіваюць у галовы, што яны “соль зямлі” і вось-вось першымі без чаргі стануць бессмяротнымі?
Дык хто мы такія ў Сусвеце з яго стапяцюдесяццю пяцю мільярдамі галактык? Ці ведае ўвогуле пра нашае існаванне Начальнік таго Сусвету? І што мы для яго — выпадковае варушэнне чарвякоў у гноі, альбо працэс, якім кіруе Праграма?
Маўчанне — вось адзіны адказ.
рабочых займалася рамонтам ходнікаў і адвозам смецця далей ад цэнтра, за межы паселішча. За ходам работ няспынна назіралі наглядчыкі — у большасці гэта былі дужыя дэфарманты, апранутыя ў цёмна-сінюю ўніформу.
empty 20.
Я па-ранейшаму быў упэўнены ў тым, што праблему ўпыра, а таксама і праблему доказу — абедзве, вядома, шчыльна супадалі з ім, — можна вырашыць толькі тэрміновай эксгумацыяй, але задума Мойры непакоіла мяне больш за ўсё, і я зноў і зноў перабіраў у галаве самыя розныя варыянты яе вырашэння. Але рэальным быў толькі адзін — к вечару мне трэба было сабрацца, а раніцай ехаць у Мегаполіс, бо я павінен быць там на досвітку і
Між тым Эдэм заканчваў рыхтавацца да свята, якое мусіла адбыцца назаўтра. У паселішчы ліхаманкава даводзілася да ладу ўсё тое, што не паспелі зрабіць напярэдадні: заканчвалі збіраць вялікую трыбуну, дзеля чаго на плошчу спехам дастаўлялі пластыкавыя пліты і блокі, а таксама металічныя рыштаванні. Над будынкам муніцыпалітэта з’явілася гіганцкая расцяжка зялёнага колеру, на якой чырвонымі літарамі было выведзена: ЗА КВІТНЕЮЧЫ ЭДЭМ
Абапал цэнтра паселішча ўсталёўваліся брызентавыя намёты і зборныя шапікі з пластыку, у якіх павінны былі прадаваць ваду, а таксама субпрадукты і паўфабрыкаты з танных геннамадыфікаваных вырабаў. Асобна размяшчаліся бочкі на колах, у якіх, як усе ведалі, быў танны алкагольны напой. Яго планавалі прадаваць пасля заканчэння афіцыйнай часткі свята. Прывезлі таксама некалькі дзесяткаў гульнявых аўтаматаў, якія падключалі да электрычных кабеляў. Спецыяльная брыгада размяшчала ў вітрынах некалькіх крамаў, а таксама на слупах і дахах вакол плошчы камеры тэлегляду, ад якіх паветраны дрот цягнуўся да будынка занальнага ўпраўлення службы бяспекі, дзе, як мне паведаміў Маркус, знаходзіўся цэнтральны пульт ад-сочвання за падзеямі на плошчы і ў бліжэйшых ад яе кварталах.
Шматлікія будаўнічыя брыгады “працаробаў”, кожная з некалькіх чалавек, штодня пад невы-носнай спёкай заканчвалі фарбаваць сцены афіцыйных устаноў і тых баракаў, якія былі раз-мешчаны непасрэдна ля цэнтра паселішча і плошчы. Частка счакаць, пакуль Ёхан Цынк выйдзе са свайго дома, каб скіраваць у Эдэм.
А пакуль тое, і да прыходу Мойры у мяне заставалася крыху часу, я чамусьці пайшоў да будучага Храма, альбо Месца для агучвання Ісціны.
У ангары я спадзяваўся заспець мастака Юліуса Гармату. Як я адчуваў душой, ён быў, бадай, чымсьці мне блізкі, і я проста лішні раз жадаў з ім пагаварыць, вядома, калі той не заняты працай, ад якой я, па зразумелых прычынах, не мог і не павінен яго адцягваць.
Але “свяшчэннага скарабея” на месцы не аказалася. У ангары было пуста, сцены і столь, па-ранейшаму зацягнутыя брызентам і старымі, зношанымі прасцірадламі. Затое, калі я ўжо павярнуў назад, то раптам заўважыў пастара Себасцьяна, які самотна сядзеў на пустой скрыні ў ценю ад напаўзасохлай таполі. Ён ўбачыў мяне і прывітальна падняў руку, а калі я падышоў, патлумачыў, што таксама хацеў сустрэць Юліуса Гармату, каб абмеркаваць з ім парадак дэманстрацыі роспісу і асобныя моманты сваёй маючай адбыцца казані, але не заспеў таго на месцы.
“Калі вы мяркуеце агучыць вашу казань?”, — пацікавіўся я.
“Ужо хутка. Але я не зусім задаволены тым, што намераны сказаць. Мне здаецца, быццам казань занадта пафасная і, верагодна, мне трэба спрасціць яе”, — патлумачыў ён.
На гэта я адказаў, што яму самому лепш бачна, але, на маю думку, няхай яна будзе ў сваім першапачатковым выглядзе, бо ўсё роўна кожны з прысутных зразумее яе па-свойму і будзе мець рацыю, а тыя, хто не зразумеюць, дык і не вартыя таго.
“Вы так лічыце?” — пастар Себасцьян задумаўся. Твар яго, загарэлы на сонцы да чырвані, быў вільготны ад угрэтасці.
“Таму і пытаюся пра тэрмін адкрыцця Храма, што праз суткідругія нам будзе трэба праводзіць паўторную эксгумацыю, — сказаў я. — Інакш мы можам спазніцца, бо намі ўсур’ёз зацікавяцца”.
І я коратка паведаміў яму пра сваё часовае затрыманне і пагрозы ў свой адрас.
“Чым сённяшняя ноч горшая за іншыя? — згадзіўся пастар Себасцьян. — Я думаю што на гэты раз мы высветлім усё. Я гатовы”.
“З намі будзе і доктар Арвід”, — сказаў я. — Магчыма, гэта спрасціць нашу задачу, а як медык, дык ён нават неабходны. Только вось у наступную ноч мне брацца за справу не выпадае. Але, мяркую, праз суткі мы пачнём усё спачатку”.
“Думаеце, упыр будзе прыходзіць і далей?” — спытаў пастар Себасцьян.
“Упэўнены. Ён, у сілу сваіх, невядомых для людзей, якасцей ужо не можа не прыходзіць”.
“А вам яны вядомыя?” “Хіба што здагадкі. Каб жыць у сваім псеўдажыцці, ён павінен скачваць на свой “софт” інфармацыю ежы іншых, жывых людзей, і такім чынам наталяць голад. Яго жыццё — мяркую, самы моцны доказ, што мы знаходзімся у віртуальным свеце, дзе ўсё — толькі інфармацыя”.
“Вы хочаце сказаць, што няма ні зорак, ні іншых светаў, ні галактык? Толькі інфармацыя пра гэта? Значыць, наш Сусвет —
грандыёзны падман? А як жа тады палёты на Месяц, шпацыры апаратаў-разведчыкаў па іншых планетах? Яны ж існуюць, тыя планеты?” “Верагодна. У межах сонечнай сістэмы, як інфармацыйная
Праграма. Далей — дэкарацыя”.
“Шчыра скажу: я не даю веры што гэта так”.
“Разумею, бо я — таксама не даю”.
“Пастойце, пастойце, — захваляваўся пастар Себасцьян, —
тады выходзіць, што — Бог існуе? Не стварылі ж мы ўсё гэта самі?
Альбо, Прырода? А яе, хто стварыў?” “Выходзіць, што так”, — сказаў я.
“А калі — не так?” — вырвалася ў яго.
“Значыць, не так”.
Запанавала паўза. Мой надалоннік засігналіў: Мойра спытала, дзе я і, пачуўшы адказ, паведаміла, што ўжо дома і чакае мяне.
Я развітаўся з пастарам Себасцьянам.
“Адно скажу вам напаследак, — заўважыў ён мне, калі я ўжо павярнуўся ісці. — Творца проста не мог даць нам такое кароткае жыццё — гэта ж смехатворна, нават ганебна для яго. Затое Прырода — магла”.
“А бессмяротнасць? — спытаў я. — Можа, мы насамрэч не дарэмна шукаем яе?” “А вы самі верыце ў гэта?” “Не”, — шчыра адказаў я.
empty* * *empty
Мной пачалі ужо цікавіцца суседзі Мойры па бараку. Наяўнасць аўтамабіля рабіла мяне ў іх вачах асобай, хоць і не заможнай, але ў нейкай ступені значнай. Адзін з іх, прыкладна пяцідзесяцігадовы, са старэчым тварыкам хітрага лайдака і аматара выпіць, якого тут звалі Жан, рабіў спробы падрадзіцца выконваць для мяне якія дробныя справы ці даручэнні, ці збольшага хоць бы пільнаваць, каб ніхто не спакусіўся на мой пазадарожнік.
Апошняе я яму ахвотна дазваляў, паабяцаўшы хутка аддзячыць.
Яго непаўналетняя дачка Беніта, грудастая не па ўзросце і, на мой погляд, данельга разбэшчаная, увесь час зазыўна ўсміхалася мне і прымала эфектныя позы, калі прасіла пачаставаць яе цыгарэтай. Я кожны раз аднолькава адказваў ёй, што паліць шкодна.
Жан, як і многія іншыя пражывальнікі паселішча, выклікалі ў мяне абгрунтаваныя падазрэнні. Спрадвеку, з панавання чэкістаў і асаднікаў з Чайнаросі, тут, нібы тараканы, развяліся штучнікі.
Невядомы мне аўтар налепкі, змест якой я прыводзіў вышэй, як ніколі, меў рацыю, бо пладзіліся і размнажаліся яны, пэўна, ужо на генетычным узроўні.
Калі я жыў у Мегаполісе, да мяне раз-пораз заходзіў знаёмы, кожны раз даводзячы мне, што зайшоў выпадкова. Ён любіў паразмаўляць са мной пра тое-сёе, не толькі не абмінаючы вострыя тэмы, а і наадварот, іх, так бы мовіць, падымаючы. Што я быў на прыкмеце ў адпаведных службаў і, пэўна, вісеў на іх камп’ютарах, як і многія мае суграмадзяне, было мне вядома.
Неяк я, дзеля цікавасці, падсунуў пад рукі каляндар і адзначыў на ім дні, калі мяне наведваў мой знаёмы. Кожны раз гэта было напярэдадні, звычайна за суткі да якіх падзей: выбараў там, ці буйных святаў. Штучнік ніколі не прыходзіў да мяне пасля тых падзей, а заўсёды напярэдадні. Некалькі разоў я пасмяяўся з яго, падсунуўшы яму дэзу, пасля чаго ён знік.
Многім штучнікам, якія заракамендавалі сябе і доўгі час былі паспяховымі інфарматарамі, як я ведаў, дазвалялі ў выглядзе ўзнагароды ствараць малыя абслугоўваючыя комплексы — “макі”. Апошнія ўяўлялі сабой нешта кшталтам звычайных хутароў пачатку мінулага стагоддзя: драўляныя дамы дзе-небудзь сярод рэшткаў лесу ці ля якой вады, куды з’язджаліся на кароткі адпачынак заможныя, але сквапныя азіяты, якія ўзбагацелі на гандлі, альбо наркатрафіку.
Цікавасць Жана да маёй асобы верагодна была з таго ж боку, але магчыма я і памыляўся.
“Паслухай, Жан, — спытаў я яго, — чым ты зарабляеш на жыццё?” “У мяне пражываюць кватаранты, — адказаў ён, — яны прыехалі здалёк, у іх шмат дзяцей, і Беніта мамчыць іх і ходзіць па ваду, ежу, мые іх бялізну”.
Я паківаў галавой. Такіх, як ён і Беніта, навокал было шмат. Як толькі ў асобнай сям’і здаралася бяда ці хто з кармільцаў запіваў ці паміраў, то побач заўсёды аказваліся паразітуючыя ўсходнія прыхадні. “Злыдні”, як казала пра іх Мойра.
Чым усё скончыцца ў Жана — можна было пралічыць. Спачатку ён занядужае, а потым сыдзе ў іншы свет. Беніта стане рабыняй і народзіць аднаго ці некалькіх мяшанцаў, а калі знясілее, то і ад яе хутка пазбавяцца.
“Кажуць, вы бачылі “цмока”, які наведвае Адмету з дваццаць першага барака, — раптам нясмела вымавіў ён, — гэта праўда?” “Хто давёў табе такое?” — адказаў я пытаннем, хоць здагадацца было няцяжка.
“Тодар. Калісьці мы разам працавалі на сметніку”.
“Па-першае, — задаволіў я цікаўнасць Жана, — з “цмокам” я пакуль што “не прыкурваў”, а, па-другое, ці не захочаш ты з раніцы мне дапамагчы?” І я, прадбачачы ўжо, што ён скажа, паведаміў, што атрымаў важнае заданне і планую аб’ехаць звалкі вакол паселішча, каб намеціць фронт будучых работ. Дык, ці не згодзіцца ён, калі спатрэбіцца, і я дзе загразну, дапамагаць мне піхаць машыну?
Гэтым пытаннем я пакідаў яму засечку ў памяці, быццам заўтра еду менавіта ў раён звалак, а перспектыва напружвацца фізічна па каленях у смецці павінна была яго напужаць і адмовіцца, што ён адразу і зрабіў, а ў мяне з’явіўся, хоць і ўскосны, а сведка.
Барбі сустрэла мяне на падворку радасным віскам. Мойра таксама чакала мяне. Цяпер, калі ўжо надышоў вечар, без асаблі- вай цікаўнасці выслухаўшы мой, адцягваючы ўвагу, слоўны манеўр, яна спытала пра тое, што яе найперш непакоіла.
“Дык ты едзеш у горад, Берташ?”
“Так, — стрымана паўтарыў я тое, што казаў ёй раней, — мне варта забраць кнігі”.
“Раніцай?” “Але”.
“Я з табой”.
“Не, — рашуча сказаў я. — Іншым разам, Мойра”.
Мы павячэралі ў маўчанні. Жанчына больш не распытвала мяне, але я адчуваў, што яна зноў раздумвае над маім намерам. Што, урэшце, я мог ёй сказаць? Праўду? Але гэта нічога не выра-шыць, а толькі ўскладніць мае задумкі і ўсё тое, што я хацеў зрабіць.
Замест гэтага я прылашчыў яе. Нягледзячы на тое, што сонца даўно змяніў на небе месяц, было яшчэ адчувальна спякотна.
Целы нашыя неўзабаве сталі гарачымі і вільготнымі. Як ніколі шчырая ў любоўных ласках, Мойра абдымала мяне пяшчотна і ў той жа час рашуча і вольна ў памк-неннях.
Потым мы ўсё так жа моўчкі ляжалі ў абдымках адзін аднаго.
Праз аконнае шкло я глядзеў на мігцеючы россып зорак на небе, але душэўнага спакою чамусьці не адчуваў. Па звычцы прааналізаваўшы свае пачуцці, я вызначыў тое, што менавіта мяне трывожыць. Заўтра. Даклад-ней, што адбудзецца заўтра.
Ужо засынаючы, я раптам падумаў пра тое, што можа рабіць цяпер, у начы, так і не выяўлены намі дагэтуль упыр, у існаванні якога я, тым не менш, ніколькі не сумняваўся. Ляціць да сваякоў, каб прадоўжыць сваё пасеўдажыццё? Альбо невядомым чынам кантактуе з Матрыцай? Абдымае кагосьці, спрабуючы наталіць голад, у тым ліку і сексуальны?
Але тут думкі мае раптам змягліся, і я заснуў.
Пэўна, вайна зрабіла маю нервовую сістэму зандата лабільнай.
Прачнуўся я ад таго, што Барбі ціха, але ўстрывожана вурчэла. Як толькі я падхапіўся на ногі, сабака кінуўся ў дзверы. Я асця-рожна рушыў следам, узяўшы, тым не менш, напагатоў рэвальвер.
Першай маёй думкай была тая, што на падворку зноў нешта крадуць: але я ўспомніў, як шлюха Беніта напусціла так званых кватарантаў — жаўтаскурых мяшанцаў, якія размнажаліся з неймавернай хуткасцю і падбіралі і выядалі ўсё, што бачылі іх шкадлівыя вочы. Я адносіўся да гэтай набрыдзі з пачуццём гідлівай непазбежнасці, бо тут нельга было што-небудзь прадпрымаць — увесь свет кішэў падобным збродам, які, дарэчы, усё больш набіраў сілу. Пакуль звярыным сваім чуццём яны адчувалі здольнасць да рашучага супраціву і непазбежнасць пакарання, то абыходзілі такіх, як Мойра. Тым больш, што спачатку Платон, а цяпер я быў побач, але, прыкладам, калі б яна раптоўна засталася адна, састарэла і стала нямоглай, то накінуліся б і адабралі ўсё, а потым зжэрлі і яе саму.
Святла за маёй спінай не было, і я асцярожна прыадчыніў дзверы, злёгку прытрымліваючы Барбі рукой за пысу, каб не падала голас, пасля чаго выйшаў у ноч, запіхнуўшы сабаку назад. Я рухаўся ў цемры, і вочы мае неўзабаве звыкліся з ёй: я бачыў абрысы прадметаў. Серпік месяца слаба свяціў над галавой. Я скіраваў да сваёй машыны, сілуэт якой цямнеў у некалькіх кроках наперадзе. Ззаду Барбі драпала дзверы, і я чуў яе слабое павіскванне, але працягваў ісці далей, бо ў мяне прамільгнула думка, што нехта імкнецца раскурэжыць мой джып.
Слабы шолах за спінай прымусіў мяне азірнуцца, але я спазніўся, бо дзве постаці імкліва накінуліся на мяне. Адзін сціснуў мне горла, а другі схапіў за рукі, намагаючыся вырваць рэ-вальвер. Я маланкава зразумеў, што зрабіў памылку, і мая неасцярожнасць цалкам верагодна будзе каштаваць жыцця: дыханне перахапіла, мне неставала паветра, я задыхаўся. Рэвальвер выкручвалі з рукі, я нават не паспяваў ім пакарыстацца, я ўжо слабеў, калі ўбачыў, як у прывідным святле месяца бліснула лязо нажа.
І тут я пачуў адчайны сабачы віск, і здагадаўся, што Барбі здолела выбіць сваім целам няшчыльна прыкрытыя дверы і ляціць мне на дапамогу. Пэўна, яна адразу ўпілася сваімі вострымі, як іклы, зубамі ў таго, хто трымаў мяне за горла: хватка яго саслабла, і я ўдарыў яго наўгад свабоднай рукой, выкручваючы другой свой рэвальвер. Грымнуў стрэл. Постаці нападаўшых адхіснуліся ад мяне і раптоўна зніклі ў цемры. Я стрэліў ім наўздагон, але сумнеўна, што ў кагосьці трапіў. Мойра выбегла вонкі. Тамсям у вокнах барака запалілася святло. Барбі, якая з хвіліну праследавала напаўшых, вярнулася назад. Я па чарзе абняў іх абеіх і, каб залішне не хваляваць, сказаў Мойры, што мне, пэўна, нешта падалося.
Мы вярнуліся ў хату. Я супакоіў Барбі, прылашчыў яе і даў нешта з’есці, але яна не стала, а, уз-буджаная, доўга бегала з кута ў кут, пакуль, урэшце, не сцішылася. Такім чынам, між тым, меркаваў я, мяне высачылі невядомыя нападнікі. З мэтай забіць? А можа, яны адсочвалі Мойру?