Пакуль ішлі, Павел няспынна гаварыу:
— Мае вы дарагія, ведаеце, што такое царква? Ну, Лена, адкажы?
— Культавая пабудова… нашых продкау.
— Дакладна, нават вычарпальна. А што яны у царкве рабілі, нашы продкі?
— Як што? Маліліся, мерцвякоу адпявалі, — уступіу у размову Міхась.
— Не мерцвякоу, а нябожчыкау, — ціха паправіла Лена.
— Правільна, але… — Павел пераклау ліхтарык у левую руку. — Аказваецца, мы з вамі знаходзімся у сапраудным энергетычным моры, — Павел падняу палец правай рукі. Гэта быу ягоны любімы жэст. Прауда, можна было падазраваць, што гэты жэст ён пераняу у іхняга настауніка гісторыі — Мікалая Лявонавіча.
— Царква ёсць цэнтр гэтага энергетычнага мора. Вось так! — Павел з трыумфам паглядзеу на хлопца і дзяучыну. — Далей, вы чулі пра вампірау і донарау?
— Пра якіх? Тых, што кроу смокчуць? Кажаноу? — здзівіуся Міхась.
— О-о-о! Цемра. Слухайце: мы проста плаваем у акіяне энергіі. Людзі здольны абменьвацца энергіяй, сілкавацца чужой, падмацоувацца энергіяй космасу, усяго сусвету. З блізкімі па духу людзьмі нам лёгка і наадварот.
— Прауду кажаш, — згадзіуся Міхась. — Мне…
— Старажытныя славяне, нашы продкі, — перабіу хлопца сталічны студэнт, — не былі класічна адукаванымі, як па цяперашніх мерках. Але яны мелі тонкую згарманізаванасць з прыродай і напоуніцу чэрпалі энергію, яны называлі яе жывіяй, з лесу, з дрэу, з лугоу, з рэк, словам, з роднай зямлі. Таму яны і абагаулялі родную зямлю, любілі яе…
— Абагауленне сіл прыроды — прымітыуная рэлігія дрыгавічоу, крывічоу, палачан, — падала нясмелы голас Лена.
Павел спыніуся. Што за вінаваты галасок? Ці гэтае дзяучо саромеецца яго?
Ён зноу падняу палец і прадоужыу ужо тонам прафесійнага лектара:
— Э-э! Прымітыуная рэлігія? Зауважце, якая падмена паняццяу! За бога лічыць нейкую сілу прыроды гэта адно, а вось сілы прыроды лічыць божымі — гэта іншае! Ёсць монатэізм, а ёсць політэізм. Ат, лепш слухайце пра вампірау…
— Ты не закручвай, — пакрыудзіуся Міхась. — Мы толькі у дзевяты клас перайшлі, а ты поліэтылен, монапалімер… Цьфу…
— Добра-добра, — засмяяуся Павел. — Слухайце: вампірам робіцца той, хто канчаткова заблытауся у жыцці, засмяціу свае энергетычныя канальчыкі. Вось такі чалавек і крадзе энергію ад іншых. Крадзе падсвядома, не ведаючы, што ён злодзей.
— А як ён гэта робіць? — здзівіуся Міхась.
— Робіць іншага чалавека вінаватым. Мауляу, я люблю цябе, а ты… Або паслужыць чым чалавеку, а потым вымотвае душу, — бадзёра працягвау Павел. — Начальнік, калі дае падначаленаму прачуханца, зараджае свой падселы акумулятар. І так паусюдна: уладарная жонка смокча жывію з «прыціснутага» мужа, цешча на пару з паслухмянай дачкой высмоктваюць энергію з зяця-мужа, — Павел перайшоу на шэпт, бо яны зайшлі у брамку могілак. — Дзіцяці, скажам, дадуць цукерачку і як засюсюкаюць… А гэта ж вампір так забірае энергію! — Павел спыніуся. — Ну, вось мы і прыйшлі.
— Ты гаварыу проста як… наш Троцкі, — з захапленнем і у той жа час з расчараваннем, прашаптау Міхась. — Няужо ты сур’ёзна гэта расказвау?
— А то не! Вампір за сваё смактанне энергіі расплачваецца разгарманізацыяй з прыродай і парушэннямі у арганізме. Донар жа, ад якога забралі энергію, невытлумачальна смуткуе, баіцца адзіноты, губляе цікавасць да жыцця. Або спрабуе кампенсаваць знікненне энергіі праз штучныя крыніцы: алкаголь там, нарката. Працягваць? Пацярпіце, да канца лекцыі засталося мала.
— Працягвай, — махнуу рукой Міхась.
— А вось медытацыя, аутатрэнінг, — шаптау Павел, узіраючыся у цьмяны сілуэт царквы. — Вяртанне да прыроды, да музыкі… — Павел некалькі секунд стаяу, нібы не адважваючыся рушыць да царквы, потым ступіу крок і пайшоу, упэунена прабіраючыся сярод старых пахіленых крыжоу.
Дрэвы і кусты бэзу нібы заснулі, не варушыліся, толькі у вершалінах слаба шумеу ветрык.
— Увогуле, — усё шаптау студэнт, нібы не звяртаючыся да Міхася і Лены, якія з перасцярогай прабіраліся за ім, — розныя віды мастацтва — невычэрпныя паклады біяэнергіі…
— Ой, — ціха войкнула Лена. — Там нешта свеціцца.
— Дзе? — напалохана спыніуся Міхась.
Лена паказала на гушчу бэзавых хмызнякоу, за якімі і павінна была быць царква. Павел і Міхась уважліва паглядзелі туды, куды паказвала Лена.
— Гэта шкло блішчыць у царкве. Адбівае святло, — упэунена патлумачыу Павел і вярнууся да тэмы. Ён, відаць, не мог ад яе адчапіцца: — І вось для чаго я гэта усё расказваю. А для таго, што храмы, старажытныя культавыя збудаванні, абразы — крыніцы самай што ні ёсць канцэнтраванай энергіі. І наша царква — сапраудны рэактар па яе вытворчасці… Ну, гэта і прауда шыбка блішчыць…
— А нам у школе пра рэлігію іншае расказвалі… — вінавата прамовіла Лена, уражаная тым, пра што гэтак натхнёна расказвау Павел.
— О-о-о! Нам у школе многа чаго расказвалі… Асабліва Мікалай Лявонавіч. Вы, можа, яшчэ у камунізм верыце?
— А што? Яго не будзе? — неяк жаласліва прамовіла Лена.
— А спытай у сваіх бацькоу яны табе адкажуць, — засмяяуся Міхась.
— Ціха ты… — асадзіу яго Павел. — Царква блізка, і калі там манах-мумія сядзіць — пачуць можа. Сцішымся… Я прывёу вас сюды, бо упэунены, што калі вы гаворыце прауду, манах павінен быць у першую чаргу тут, у царкве, дзе многа уласцівай яму энергіі.
— Дык Усявышні ж паусюль… — неяк няупэунена прамовіу Міхась.
— Сінчук! — прашыпеу Павел. — Манаху дах над галавой мець трэба?
Міхась прамаучау. Царква уяуляла сабой будыніну на невысокім падмурку са стромымі схіламі даху. Будавалі яе яшчэ на пачатку XX стагоддзя, відаць, з невялікіх сродкау, бо была яна надзвычай малой. Усё у царкве было невялічкае: і купал царквы маленечкі, проста архітэктурна намечаны, і крыжы на ім, і званіца мініяцюрная, і акенцы у сценах, абшаляваных крохкімі ад часу дошкамі. Затое дрэвы каля царквы проста раскашавалі — дубы спаборнічалі з клёнамі і бярозамі у таушчыні. Дрэвы раслі густа, адно пры адным і проста не верылася, што яны могуць вось такія магутныя адно пры адным падняцца над зямлёй.
Маладыя людзі падышлі да царкоуных сцен, прыслухаліся. І толькі тут зауважылі, што блішчыць не шыбка у акне, а цьмяны, кволы водблеск святла тачыуся з высока паднятага закратаванага акенца.
— Я ж казала… — прашаптала Лена.
— Ці-ха! — пачууся у адказ Паулау шэпт. — Мы яго зачынім у царкве, потым паклічам людзей — сведкау. Не выключана, што гэты манах валодае паранармальнымі здольнасцямі — моцным гіпнозам там, ці яшчэ чым іншым. Ты ж, Сінчук, казау, што ён па вадзе хадзіу…
— Ат! — узмахнуу рукой Міхась. — Мала што я казау… Ідзёмце да дзвярэй.
Яны падышлі да дзвярэй, шчыльна зачыненых і зашчэпленых з сярэдзіны. Але Міхась націснуу на іх, і намацау зашчапку.
— Каб рука танчэйшая… Лена, ты паспрабуй…
Лена працягнула руку і ціхенька адшчапіла дзверы. Яны прайшлі у прытвор — невялічкі калідорчык перад яшчэ аднымі дзвярамі, якія таксама былі зачынены, але праз шчыліны праходзіла цьмянае святло.
Пасярод памяшкання царквы, перад амбонам, у шкляначцы гарэла, гучна патрэскваючы, свечка. Вакол свечкі, сашчапіушы рукі на грудзях і прыціснуушы локці да бакоу расхаджвау нейкі кудлаты чалавек і нешта мармытау. Хлопцы і дзяўчына прыніклі да шчылін у дзвярах і стаілі дыханне.
Тое, што яны убачылі, прывяло іх у страшэннае узрушэнне і здзіуленне, і нават багавейлівае трымценне, бо чалавек меу доугае адзенне, нібы гэта быу святар, а кудлатая галава ягоная была пакрыта нейкай тканінай. Ніхто з назіральнікау не сумнявауся, што у царкве вакол свечкі хадзіу сапраудны манах!
Манах спыніуся, сеу на узвышэнне амбона, спінай да іканастаса, узяу у рукі цяжкую кнігу і, падстауляючы яе старонкі да святла свечкі, стау чытаць глухім гугнявым голасам:
— Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу… — З гэтымі словамі манах перахрысціуся і нават крыху пакланіуся. — Як казау наш айцец Ян Шчодравуснік сваёй залатой кгартанню, Бацька наш Нябесны не толькі дзеі прымае, але і намеры цалуе! І не паводле дастойнасцяу тых, хто атрымлівае, і не самі па сабе, але па дабрыні таго, хто дае, прыяхам міласць…
Манах змоук, шумна уздыхнуу, стау гартаць старонкі, шукау у кнізе нейкае вядомае яму месца. Міхась пашукау вачамі большую шчыліну. Яна была нізка, таму хлопец асцярожна апусціуся на калені, каб было зручней глядзець. Гэтак жа зрабіу Павел. Лена, каб быць смялейшай, апусціла свае рукі хлопцам на плечы і нахіліла галаву набок, каб можна было глядзець адразу двума вокамі.
Манах тым часам наслініу палец, перагарнуу некалькі старонак і зноу пачау гугнявіць. Гаварыу ён нягучна, але словы разабраць было можна. Часу ад часу ён пераходзіу на шэпт, мармытау зусім неразборліва.
— Забараняючы вады і парокі ідалапаклонства, другі запавет са святой скрыжалі унушае нам дабрадзейства некарыслівасці супраць жабы сквапнасці, — прачытау манах, — прапануе устрыманне супраць дагоды чэраву, прадпісвае замірэнне духу супраць гардыні і пыхі…
Павел крануу дзяучыну за руку, прывабліваючы яе вуха бліжэй да сябе, шапнуу:
— Гэта той?
— Хто яго ведае?! — паціснула дзяучына плячамі.
Манах пачухау бараду, потым зблытаныя валасы на галаве, космы якіх тырчалі з-пад накідкі. Вось ён зноу перагарнуу старонку, прыгледзеуся да наступнай… Загугнявіу:
— Г анарлівец мае несуразмерна высокае меркаванне пра свае уласцівасці — розум, прыгажосць і здароуе. Пыхлівец задаецца сваёй памяццю і талентам. Нават дабрыню лічыць сваёй, уласцівай толькі яму, якасцю… О-хо-хо! Ісціна, якая ісціна…
Здранцвелы ад жаху і уражання, Міхась нахіліуся да Паулавага вуха, ледзь чутна прашаптау:
— Што рабіць будзем?
— Лена, перастань сціскаць мне плячо! — адказау Павел. — Учапілася, як каза за ліпку…
— Ціха вы, я паслухаць хачу… — выдыхнула дзяучына.
Манах з падазронасцю зірнуу на дзверы, некалькі хвілін сядзеу нерухома. Хлопцы і дзяучына не варушыліся, нібы скамянелі. Манах супакоіуся, пачау гартаць сваю кнігу, знайшоу нейкае месца, стау чытаць:
— Вось пыхлівец і шануе толькі самога сябе. Свае паняцці і жаданні ён лічыць вышэйшымі за вярхоуную волю Таго, Хто Ёсць на Небе. Задавака з пагардай і шкірамі адносіцца да думак і зычлівай рады іншых. Кгардун не адмовіцца ад сваіх меркаванняу, якія б яны не былі крывыя і аблудныя… Ягонае «я» — вышэй за усё…
Манах змоук і зноу глянуу на дзверы.
— Гэта не манах, — раптам даволі гучна шапнуу Міхась.
— Тс-с, — ледзь чутна прасіпела Лена, — Сінчук, ты што?
— А то! Яна яшчэ сіпець будзе… — не баючыся, што яго пачуюць, прашаптау Міхась. — Калі ён праляжау у дубе тысячу гадоу ён будзе глухі, як пень.
Напрауду, манах нібы і не чуу даволі гучнага хлопцавага шэпту, адвярнууся, стау шалахцець старонкамі кнігі.
— Кажу вам: гэта не манах! — паутарыу Міхась.
— Тады хто гэта? — прашаптала Лена.
— А чаму не манах? Якія рэзоны? — шэптам пацікавіуся і Павел.
— А таму што на пальцы плюе і старонкі Святога пісання гартае. Так рабіць нельга. Гэта мне яшчэ некалі дзядуля-нябожчык казау… Да усяго — постаць ягоная нешта мне знаёмая. І галасок нечы напамінае.
Мітуслівы агеньчык свечкі надавау унутранаму выгляду царквы змрочны і патаемны выгляд. Плямы святла бегалі па ліках апосталау і свяціцеляу выяуленых на дошках іканастаса, неяк зусім пагрозліва блішчэла пазалота на просценькім багеце рам і на драуляных выразаных узорах царскай брамы. Цень панікадзіла — падстаукі для свечак, трывожна мітусіуся па падлозе. Манах зноу загугнявіу цяпер гучнай скорагаворкай:
— Ніхто цяпер не моліцца даубешкам-ідалам, не пакланяецца будынкам, не дагаджае рэчам ці прадметам, не лічыць бажаством крыніцу ці бор, але мноства жывых душау служаць жарсці карыслівасці і зломілуюць гордасць і пыху… — Манах на секунду змоук, потым з трыумфам, узнёсшы руку з паднятым пальцам, прамовіу — Ага! Вось што ёсць сучаснае, тонкае ідалапаклонства!
— Усё ясна, — шапнуу Міхась Сінчук і, больш ні слова не кажучы, ускочыу з кален, пацягнуу на сябе дзверы, пераступіу парожак і ірвануу да манаха, расстауляючы рукі, каб ухапіць яго. Па дарозе ён збіу шклянку са свечкай, і святло згасла. У цемнаце пачуліся здушаныя крыкі і шум барацьбы.
— Трымай, не пускай! — як шалёны роу Міхась. — Куды-ы ломіш! Баліць!
— Свяці ліхтаром! — запішчала Лена. — Паулік! Памагай.
— Я не утрымаю яго! Павел! — прасіу дапамогі Міхась. Але як толькі Павел уключыу ліхтарык, у той жа момант нехта ударыу па ягоных руках, уключаны ліхтарык грукнуу на падлогу. Лена адчула, як моцнае плячо адхіліла яе, амаль адштурхнула, бразнулі ад удару вонкавыя дзверы царквы…
Павел падхапіу ліхтарык, выскачыу з царквы, але на выхадзе за нешта зачапіуся і так гэпнууся, што ліхтарык зноу выпау з ягоных рук. Устаушы, Павел кінууся бегчы следам за уцекачом, але неузабаве вярнууся.
— Што? Уцёк? — крыкнуу збянтэжаны Міхась, які стаяу у промні ліхтарыка пасярод царквы з чорнай апранахай у руках.
— Уцёк… — жаласліва паутарыу ён, зразумеушы, што нічога не выйшла. — Чаму не затрымалі?
— Куды ты яго утрымаеш. Ён як ламануу, што той лось па кукурузе… — махнуушы рукой сказау Павел. — Ды і зачапіуся я…
— А чаго адразу не кінууся на дапамогу? — падступіуся да яго_Міхась, шкуматаючы манахава адзенне у руках. — Ты ведаеш, які гэта бамбіза? Ён мне проста у дых, пад самыя мікіткі як урэзау… Адкуль толькі ён такі узяуся?
Павел вінавата паціснуу плячамі.
— Што маучыш?! — ледзь не раззлавана крыкнуу Міхась.
— Ну, я не такі, скажам, як ты адчаюга, каб адразу кідацца у атаку, — знайшоу як выкруціцца Павел. — Хопіць высвятляць адносіны… Што гэта у цябе у руках?
— Эх ты, а яшчэ студэнт, — не мог супакоіцца Міхась. — Слухайце, тут нешта нячыста. Не-е, мы яго выведзем на чыстую ваду. Я падазраю, хто гэта. Імчым да цябе, Павел, да вас дахаты! Там і гэтую хламіду разгледзім.
Калі яны прымчалі да хаты Камароў, то ўбачылі, што Пятрук сядзіць сабе недалёка ад калодзежа і ў святле электрычнай лямпачкі… чысціць рыбу. І займаўся гэтай справай даўнавата, бо перад ім у місе высіцца гара пачышчаных плотак і акунёў.
Пятрук прывітаўся з братам. Зніякавелы, але ўсё яшчэ насцярожаны, Міхась падышоў да Пятра і ўважліва паглядзеў на яго з аднаго боку, паглядзеў з другога. Потым памацаў ягоны біцэпс і нават панюхаў валасы.
Пятрук не пярэчыў, цярпеў, толькі здзіўлена паглядваў то на брата, то на Лену.
— Пецька, ты даўно тут? — пацікавілася Лена.
— А што? — насцярожыўся хлопец. — Нешта здарылася?
— Ты нікуды не адлучаўся? — з хітраватай усмешкай у сваю чаргу задаў пытанне Павел.
— Во, бачыце, — паказаў Пятро нажом на рыбу. — Яшчэ смажыць буду. У лядоўню не ўлезе.
— А дзе бацькі? Спяць? — спытаў Міхась.
— Даўно. Стаў бы я чысціць… У нас такой работай займаецца або Павел, або маці. З абеду ў мяне хоць бы раз клюнула, нічога не злавіў, плотачкі падзёўбвалі, а вечарам як сталі акуні чапляцца…
— Не, — крутнуў галавой Міхась Сінчук. — Ці я дурань, ці вы вельмі хітрыя.
Павел няўцямна паглядзеў на Міхася.
— Няхай я ў грамаце недапечаны, — прамовіў хлопец, — але адчуваю махлярства. Вы паддурваеце нас…
З гэтымі словамі хлопец павярнуўся і пайшоў прэч. За ім пайшла і Лена.
Павел пабыў дома нядоўга — ужо ў абед наступнага дня яму належала ехаць. Міхась і брат Пятро ўгаворвалі Паўла застацца яшчэ хоць да вечера і ехаць начным цягніком. Асабліва прасіў Пятро, якому, зразумела, Ленка расказала пра ўчарашнія падзеі, і цяпер яму карцела разгадаць тайну невядомца з царквы.
— Гэта той самы манах, — гаварыў хлопец. — Як я не дапетрыў, што ён у царкве схаваецца. А вы? Героі… У руках трымалі і выпусцілі.
З раніцы хлопцы паспелі схадзіць на могілкі, зайшлі ў цэрквачку і пільна там усё даследавалі. У манаскай, як думалі, хламідзе, Камарова суседка прызнала старую святарскую рызу, якая здавён ляжала, па яе словах, у скрыначцы ў алтарнай частцы царквы разам з рознымі святарскімі рэчамі. Акурат гэтай рызы ў скрыначцы хлопцы і не далічыліся. Ніякага іншага следу сваёй прысутнасці ў царкве манах не пакінуў. У кутку знайшлі некалькі газет, але яны старыя, са здымкамі спраўнага яшчэ Брэжнева. Заставалася загадкай, што манах піў, што еў. У сметніцы, якая стаяла ў прытворы, знайшлі некалькі адносна свежых каменьчыкаў ад слівак і яблычныя агрызкі.
— Нягуста, — прамовіў Павел. — Будзеце ведаць, што манах не бесцялесны дух, а харчуецца слівамі і малінаўкамі.
Перад тым, як пайсці з царквы, спыніліся перад алейнай карцінай, на якой невядомы багамаз выяўвіў Тайную вячэру.
— Што глядзіцё? — прамовіў Павел. — Прадзедаў пазналі?
— Якія ж яны прадзеды, калі яны ў Палесціне жылі, — скрывіўся Міхась.
— У Палесціне? — падняў бровы Павел. — А хто маляваў? Наш мастак, тутэйшы. Бачыце, якія твары ў апосталаў? Сапраўдныя славянскія блінцы. Ды ячшэ з балцкімі доўгімі насамі? Адкуль тутэйшы мастак мог бачыць старажытных іудзеяў часоў Ёсіфа Флавія?
Міхась утаропіўся ў Паўла.
— Універсальнасць чалавечай прыроды — гэта адно, а лакальнасць людскога хранатопа — другое… — патлумачыў Павел.
— Студэнт! Перакладзі па-нашаму… — замахаў рукамі Міхась.
— Вось-вось, — адгукнуўся на гэта Пятрук. — Паўлік часам так заверне, што адчуваеш сябе абсалютным дурнем.
— Што ж тут незразумелага? Вунь, да прыкладу, у Лацінскай Амерыцы нядаўна даследавалі карціну з аднаго горнага касцёла. З гэткім во сюжэтам, — Павел паказаў на «Тайную вячэру». — Што, вы думаеце, знайшлі эксперты на стале ў апосталаў?
Хлопцы пераглянуліся і паціснулі плячамі.
— Смажаную марскую свінку, — з трыумфам прамовіў Павел. — Неадменны атрыбут шматвекавога сталавання індзейцаў. Ну, мне час збірацца на цягнік.
Па дарозе дахаты дамовіліся пра ўчарашняе нікому не расказваць. Каб не было плётак і гульні ў сапсаваны тэлефон.
— Чаго вы насы павесілі, я неўзабаве прыеду, — суцешыў хлопцаў Павел. — Ёсць, ёсць тут нейкая містыфікацыя. Вы на ўсялякі выпадак паназірайце за нашым гісторыкам.