Лорд Філіп Дормер Стэнхап Чэстэрфілд (1694–1773) – ангельскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат і пісьменнік, аўтар «Лістоў да сына».
Джон Ўілмат, другі граф Рочэстэр (1647–1680) – ангельскі паэт эпохі Рэстаўрацыі.
Джон Гей (1685–1732) – ангельскі паэт і драматург, аўтар баек, песняў, пастараляў, камедый.
Мэцью Праяр (1664–1721) – ангельскі паэт і дыпламат.
Анакрэан (ці Анакрэонт, 570/559 – 485/478 год да н. э.) – старажытнагрэцкі лірычны паэт, прадстаўнік манадычнай лірыкі.
Пераклала Алена Хрышчановіч.
Палінур – персанаж антычнай міфалогіі, сын Іяса, стырнавы Энея. Быў загублены богам сну: заснуўшы, ён упаў у мора, выбраўся на бераг, але загінуў ад рук дзікуноў. Эней сустракае яго ў царстве Аіда.
Пераклала Ганна Янкута.
Джон Кітс (1795–1821) – адзін з найбуйнейшых ангельскіх рамантыкаў. Эпіграф узяты з апошняй страфы паэмы «Конадзень святой Агнэсы».
Упершыню гэты пераклад быў надрукаваны ў часопісе «Крыніца», № 9 (69), 2001 г.