Карчомка была нягеглая: куродым вісеў у паветры, сажа захінала столь, чорная, тлустая, а па кутах вісела стогадовае павуцінне.
Адась, заняўшы кут, стал сурвэткай праціраць брудны стол:
— Антысанітарыя!
— Затое паспрабаваць можно экзатычныя блюды! Уяві сабе: малочны парасёнак у клюкве, ласіныя губы ў воцате, пражаная зайчаціна…
— Лінь з валнушкамі, — падхапіў Раман.
— А плаціць чым?
— Ну, — Уладзімір паціснуў плячыма. — Мабільнік аддам.
— А навошта казе баян? Разрадзіцца заўтра, і проку з яго будзе менш, чым з цагліны.
— Але аднойчы нашўчадкі карчмара знойдуць чатырохсотгадовы артэфакт, уторкнуць у разетку…
Раман нервова зарагатаў, скідаючы напружанне.
— Стогадовы… Дзядзечкі, я заплачу. Я ж такі-сякі нобіль.
— Можна вудамі аддаць, — меркаваў Адась. — Яно практычней за тваю тэхніку.
— Ні за што!
— А за ласіныя губы?
Карчмар зіркнуў змрочна:
— Толькі яечня засталася. Балбатуны!
— А трыс-дзівінірыс? — павярнуў да яго голаў Уладзімір.
— Піва.
— Ну хоць салёныя свiныя вушы ёсць?
Карчмар зiрнуў на яго, як на вычварэнца:
— Калi пану шляя пад азадак трапiла, дык што я, павінен свінням сваім вушы адрэзаць, каб да піва салоных падаць?
— Бач ты лізунчык, малімончык, гарэлку яму падай на дваццаці сямёх травах, — тузануў губамі Адась. — Пі ды еш, што даюць. А мне вады, даражэнькі.
Кармар вочы падвёў пад лоб, ацэньваючы досціп наведвальніка.
— Тут ваду піць не варта, мала якую пошасць падчэпіш, — параіў Уладзімір. І звярнуўся да гаспадара:
— Нясі, даражэнькі. Есці вельмі хочацца.
Скаварада была такая ж парэпаная і чорная ад смуроду, як і столь, печ і далоні карчмара. Тры жаўткі ўздымаліся над прыгарэлым, тры кавалкі наздраватага чорнага хлеба на талерцы прыкладаліся да яечні. Тры брудныя лыжкі і адзін нож грукнуліся на сталешніцу.
— Санстанцыі на іх няма, — зморшчыўся Адась, адламаўшы акрайчык і спрабуючы жаваць. — Зубы зламаеш! Што яны ў яго кладуць?
— Што ёсць, тое й кладуць, — Раман уздыхнуў. — Не муку точна. Трэба было адразу да замку, там з ежай лепей.
— Не спяшайся. Не хацелася б з гераіняй уласнага аповеду гэтак знянацку.
— А можа, супадзенне? — Адась адшкроб кавалак яечні і рызыкнуў пакаштаваць. Грэбуючы, але голад не цётка, прымусіў есці, запіваючы півам для дэзынфекцыі. Ды й піва аказалася не горшае. — Не адзін Гаўрыла ў Полацку.
— Найшоў Гаўрылу! Надзейка яна!
— Прызнайся: ты ў яе закаханы! — узмахнуў лыжкай Адась.
— Было б дзіўна, каб пісьменнік не любіў сваіх герояў.
— Дзядзькі, вы аб чым? — узблагаў Раман.
— Ямо давай.
— І вы мне ўсё раскажаце?
— Ты нам раскажаш, — Уладзімір працёр лыжку праспіртаванай сурвэткай. — Хочацца ведаць, што тут дзеецца і як адсюль выбрацца.
І пацягнуў шмат яечні да рота.
— Я мала што ведаю, — уздыхнуў Раман, заглушыўшы першы голад. — Вы жартаваць і кпіць не будзеце? Фалькларыстам абзываць?
— Не будзем, — разам паабяцалі мужчыны. — Толькі й ты кідай сваё «дзядзечкі». Мы ў адной лодцы з табой.
— Як я й казаў, — хлопец склаў кулакі на стале, — тут нешта дзіўнае з прасторай і часам творыцца. То сціскае за горла, то прыадпусціць. Ідзеш у адно месца, трапляешь у другое. Гак па ілбе як дасць, ды з адцягам! То паны ўдваццацёх на адной свірэпе едуць, то барочныя касцёлы самі сабой будуюцца. У пушчы блукаць не даблукацца, а тут ЛЭП і здаля горад электрычнасцю свеціцца, экзатычныя расліны растуць.
— Чазенія? — перабіў Уладзімір.
Раман тузануў плячыма:
— Мо й чазенія. Я ніколі яе не бачыў. А што гэта?
— Ай, не прыпыняйся, — Адась паказаў сябру вялікія вочы.
— Але да гораду дайсці ніяк. Ён як міраж. Замак Яноўскіх ёсць, колькі вёсак, дарогі, што ў сябе зварочваюць, ну, як бутэлька Клейна.
Цяпер настала чарга дзядзькаў перапытваць. Абмеркаваўшы тапалогію і тэссеракты, яны замовілі яшчэ піва.
Пан Адась утаропiўся ў чорную ад куродыму столь, скiдаючы павука с пляча:
— Не карчма, а апраметная.
— А гэта Люцыпар у дзіравым фартуху?
— Люцыпару было б сорамна за такі фартух. Дэзынфекцыя! Тараканы ёсць? А пасюкі?
— Няма! Далібог, нямашака! — змрочны позірк гаспадара не адпавядаў прыніжана-ласкаваму тону.
— Iдзi сабе, дорбы чалавек, — параiў пан Уладзiмiр змрочна й нахiлiўся да Рамана:
— Ну, кажы хiба пра мясцовы фальклор. Толькi не прапускай нiчога. Што тут коiцца?
Раман цяжка ўздыхнуў:
— Мясцовыя не вельмі ж мяне жадалі знаёміць з тым, што тут адбываецца. Надзейка таксама не была красамоўнай. Благала толькi трымацца падалей, каб не страцiць жыцця. Усе маўчаць. Акрамя лясніка Яноўскіх, ці егера, Рыгора. Вельмі напужаныя ўсе. Ну, ні да аднаго вялікага гораду ці нат мястэчка дабрацца немагчыма. Ёсць Яноўская пушча, я казаў ужо, ёсць Прорва, гэтае, старажытнае балота. Колькі вёсак ды хутароў…
— Карту ты намаляваць спрабаваў?
Раман адмахнуўся:
— Ат, дурное! Усё мяняецца, стоіць адвесці вочы. Як вядзьмак ці лесавік водзіць. Усе ад поля і лесу да хаты, адзін маршрут. Сярод пушчы яшчэ замак ёсць. Днём разбураны, мясцовыя там цэглу бяруць печы залатаць, што якое. А ноччу — велічны і страшны. Бачыў здаля, баяўся бліжэй падысці. Ноччу страляюць.
— Хто? — ускінуўся Адась. Уладзімір прытрымаў яго за руку.
— У каго стрэльба ёсць, той і страляе. Пэўна.
Звярнуўся да Рамана:
— Не адхіляйся. Дык што замак?
— Ноччу цэлы, днём аж грук стаіць. Нясуць адтуль усё, што не прыкалочана. Раз дзяўчына нейкая рыжая лаялася, што знішчаюць культурную спадчыну. Можа, як я, сюды трапіла? Але дабегчы не паспеў, абшукаў потым кожны куст — няма яе.
— Дык мо прывід?
— Што за спадчыну заступаецца? — хлопец змаргнуў. — Болей бы нам такіх прывідаў!
Яны пасмяяліся.
— Давай далей, — загадаў Уладзімір, пэўна, зрабіўшы высновы.
— Мяшканцы нейкія дзіўныя, — вёў Раман. Крыху адкаснуўся ад суразмоўцаў. — Я не каб прынізіць! Некаторыя людзі як людзі, толькі страх у вачах непазбыўны. Ды й вочы не кажуць, таропяцца ў зямлю. Нават дзеці. А некаторыя — як зомбі. Гэтых цураюцца, баяцца. А яны сваіх не пазнаюць. І на заходзе не да хаты бягуць, не ў полі начуюць, каб працаваць зрання — брыдуць да маста.
— Другі раз ты памінаеш мост, — сказаў Уладзімір незадаволена. — Што за мост? Да якога моста?
— А які надарыцца, была б вада. Хоць там кладка праз ручаіну. І знікаюсь.
Пан Адась тузануў сябра за рукаў:
— Ну ты й вушы развесіў. Ён расказвае, а не паказвае, фалькларыст.
І працягваў хуценька, пакуль хлапец адыйшоў за півам.
— Можа, ён пранкер які?
— Так тут не літаратура. Трэба пачуць, у што мы ўліплі, і высновы зрабіць. Думаеш, пранк? А каму яно трэба?
— Апалагетам тваім. Павесяліць любімага пісьменніка. Ці кінастудыя да цябе гэтак падкатвае. Нанялі артыста-маладзёна.
— І карчму пабудавалі?
— А што тады? Налавілі рыбы і спім? Ці мухаморамі атруціліся і супольны сон бачым?
— А чаму не? З глузду разам з’ехаць можна, чаму б агульны сон не сніць?
Адась адпіхнуў парэшткі яечні:
— Смак у яе сапрауды якісь, мухаморысты.
Прыветна аклікнуў Рамана:
— Дык што там з замбямі?
— На ўсё забываюцца, на хату, на дзетак, працуюць з мёртвымі вачыма ад світання да закату да скону, знікаючы ноччу. Адна жонка не змірылася, зацягнула мужа ў ёўню ды паклікала вядзьмарку адгаварыць.
— І што? — наваліўся грудзямі на стол пан Адась, мармычучы: «Трудаголікі японскія нейкія, не веру».
— Тая ўбачыла, што да мужыка проста ў сэрца праз спіну цягнецца павуціна, а ў сэрцы іржавы наканечнік балта. А другі канец павуціны знікае за мостам, у горадзе з павуціння і попелу.
— Вось каму кніжкі пісаць трэба, — шапянуў Адась. — Вядзьмарцы гэнай. У цябе, Валодзю, фантазіі замала.
— Цягнецца да нечага жахлівага ў сярэдзіне, сканцэнтраванага зла. Але так вядзьмарцы вочы адвяло цемрай, туманамі, што ўбачыць тое яна не змагла. Ледзь сама выкараскалася. Прыпаліла павуцінку лучывам ды загадала жонцы мужыка ў пуні замкнуць. А як сонейка ўзышло — яго там не было ўжо. Толькі тлустая пляма сажы з павуцінай ды іржавы адломак балта.
— А вопратка?
— Цьху на вас, — вызверыўся Адась. — Мне выйсці трэба праветрыцца, піва наружу просіцца.
Пастаяўшы некаторы час пад хмызамі, вярталіся яны з Уладзімірам да карчмы.
— Пранкі-дыранкі, — соп і злаваўся Адась. — Ты ж нармальны чалавек. Адукаваны, абазнаны! Інтэлігентны, бадай! А хіба такі чалавек на нізкапробшчыну купіцца? Трыллер нейкі, паршывы беларускі, бабкі вясковыя не павераць. А ты сядзіш вушы развесіўшы.
— А няблагі сюжэт. Цікава толькі, што там сядзіць у сярэдзіне. І Надзейка Яноўская тут прі чым?
— Твой крытык сядзіць, — чмыхнуў Адась. — Узнаўляе твой сусвет, як ён яго разумее, і глядзіць на рэакцыю. А можа, цёмны ўладар які, Кашчэй. Здыхлік Неўміручы.
— Тады як у гэтае асяроддзе трапіў Раман? Ён мяне не чытаў нават.
— Прыкідваецца. Артыст!
Уладзімір узяўся за клямку:
— Ну, а калі яно сапраўды?
— Ну, ты ж тут рыбку лавіў, мроіў, — пакпіў Адась, — сюжэты абдумваў… Сядзеў часамі ў аблокі таропіўся. Яно слухала, а пасля матэрыалізавала.
— Яно — што?
— Штучны розум, разумны павук, іншапланетны зоркалёт, чорт з кікімарай, кіношнікі — выбірай, што падабаецца.
— Ага ж, высунула з рэчкі перыскоп, а па дне падводны човен поўзае.
Яны переглянуліся і зарагаталі. Калючы дрот страху і адбываючагася непаразумення распаўся асклепкамі.
— Пайшлі далей слухаць. Хлопец, пэўна, зачакаўся ўжо.
І не памыліўся. Карцела Раману падзяліцца хоць з кім.
— …Жонка сумавала, у папа адмаўляла, плёткі папаўзлі, а потым сама раптам знікла. Пустую хату сёмай дарогай абыходзяць.
Хлапец уздыхнуў.
— Такіх, кранутых мрояй, забвеннем усяго, больш і больш.
— Каб стаць манкуртам, знешні ўплыв не абавязковы, — пасупярэчыў пан Уладзімір.
— Ну так, — Раман замовіў яшчэ піва. — Некаторыя злу аддаюцца самі, наўперадкі бягуць. Самастрэлы носяць пры боку, чорныя балты, і цемру ў сэрцы. Тыя не забываюць, але грэбуюць святлом, лічаць сябе ўладарамі. Як Мураўёў-вешацель, тлустая азызлая жывёліна.
— Ты гаварыш аб ім, быццам ён не памёр больш веку таму? — Уладзімір пакруціў галавой, быццам ворат стаўся занадта тугі. — Быццам ты на ўласныя вочы яго бачыў?! А каб яго! І ён тут?!
— Апісаў вычварэнца, пісьменнік! — папракнуў Адась.
— Тады і Кастусь побач быці мусіць.
Раман уздыхнуў:
— На свае вочы Мураўёва не бачыў. Але ж столькі чуў… Так, так, са мной не вельмі дзяліліся, — Рымша пачырванеў. — Але ж і падслухаць плёткі можна! Ён адзін з… Гэная ўлада заве сябе архангеламі. Яны забойцы, такая ж частка цёмнага гораду, як рабы.
— Не арханёламі? Гэта хіба твае? — сівы Адась зірнуў на сябрука.
Пан Уладзімір пахіліў галаву, прачытаў ціха:
— Днём, і ўначы, і ў ранку
Пошчак падкоў над зямлёй.
Гэта конныя скачуць архангелы
Па дарогах планеты маёй…
— Вось так адзін напіша… — бурчэў Адась. — Вось разграбай цяпер.
— Можа, яно ўсё уяўнае?
— Не, — проста адказаў Раман. Пан Уладзімір узнёсся, абапіраючыся аб стол далонямі:
— Я гэтае зло за вухі адцягаю за такое ўвасабленне. Будзь яно хочь штучны інтэллект, хоць што, — паабяцаў ён. — Няма вушэй — прыш’ю і адцягаю ўсё адно! Калі гэта не сон і не дурныя жарты. Давай, расказвай далей. Як трапіць у гэтае чортава месца?
— Жывым — ніяк.
Корчомка была убогой: в воздухе висел чад, сажа покрывала потолок, чёрная, жирная, а по углам свисала вековая паутина.
Адась, заняв угол, стал салфеткой протирать грязный стол:
— Антисанитария!
— Зато можно попробовать экзотические блюда! Представь себе: молочная поросятина в клюкве, лосиные губы в уксусе, печеная зайчатина…
— Линь с волнушками, — подхватил Роман.
— А платить чем?
— Ну, — Влади́мир пожал плечами, — отдам мобильник.
— А зачем козе баян? Завтра разрядится, и пользы от него будет меньше, чем от кирпича.
— Но однажды потомки трактирщика найдут четырёхсотлетний артефакт, включат в розетку…
Роман нервно рассмеялся, сбрасывая напряжение.
— Столетний… Дядечки, я заплачу. Я ведь такой-сякой боярин.
— Можно отдать удочками, — предположил Адась. — Это практичнее твоей техники.
— Ни за что!
— А за лосиные губы?
Трактирщик зыркнул мрачно:
— Осталась только яичница. Болтуны!
— А трис-дивинирис? — повернулся к нему Владимир.
— Пиво.
— Ну хоть солёные свиные уши есть?
Трактирщик посмотрел на него, как на извращенца:
— Коли пану шлея попала под хвост, так я, что ли, должен своим свиньям уши резать, чтобы к пиву солёными подать?
— Вот лизунчик, молимончик, подай ему горелку на двадцати семи травах, — дернул губами Адась. — Пей и ешь, что дают. А мне воды, милейший.
Трактирщик поднял глаза под лоб, оценивая интеллект посетителя.
— Здесь воду пить не стоит, мало ли какую заразу подцепишь, — посоветовал Владимир. И обратился к хозяину: — Неси, дорогой. Очень есть хочется.
Сковорода была такая же поцарапанная и чёрная от копоти, как и стол, печь и ладони хозяина. Три желтка вздымались над пригорелым, три куска чёрствого чёрного хлеба на тарелке прилагались к яичнице. Три грязные ложки и один нож грохнулись на столешницу.
— На них санстанции нет, — поморщился Адась, отломив краюшку и пытаясь жевать. — Зубы сломаешь! Что он туда кладёт?
— Что есть, то и кладёт, — вздохнул Роман. — Не муку, точно. Надо было сразу в замок идти, там с едой получше.
— Не спеши. Не хотелось бы с героиней собственной повести так внезапно.
— А может, совпадение? — Адась отскреб кусок яичницы и рискнул попробовать. Гадость, но голод не тётка, заставил есть, запивая пивом для дезинфекции. Да и пиво оказалось не худшим. — Не один Гаврила в Полоцке…
— Нашёл Гаврилу! Наденька она!
— Признайся: ты в неё влюблён! — взмахнул ложкой Адась.
— Было бы странно, если бы писатель не любил своих героинь.
— Дядьки, вы о чём? — вскричал Роман.
— Ешь давай.
— И вы мне всё расскажете?
— Ты нам расскажешь, — Владимир протёр ложку спиртовой салфеткой. — Хочется знать, что здесь происходит и как отсюда выбраться.
И потянул кусок яичницы в рот.
— Я мало что знаю, — вздохнул Роман, утолив первый голод. — Вы шутить и издеваться не будете? Не будете называть фольклористом?
— Не будем, — хором пообещали мужчины. — Только и ты брось своё «дядечки». Мы в одной лодке с тобой.
— Как я и говорил, — парень сложил кулаки на столе, — здесь что-то странное с пространством и временем творится. То горло сожмет, то приотпустит. Идёшь в одно место — попадаешь в другое. Гак по башке как даст, да с оттяжкой! То двадцать панов на одной кляче едут, то барочные костёлы сами собою строятся. В пуще блуждать не наблуждаешься, а тут ЛЭП и вдалеке город электричеством светится, экзотические растения растут.
— Чазения? — перебил Владимир.
Роман пожал плечами:
— Может, и чазения. Я их никогда не видел. А что это?
— Ай, не останавливайся, — Адась показал другу большие глаза.
— А до города никак добраться. Он как мираж. Есть замок Яновских, несколько деревень, дороги, которые сворачивают сами в себя, ну, как бутылка Клейна.
Теперь настала очередь дяденек задавать вопросы. Обсудив топологию и тессеракты, они заказали ещё пива.
Пан Адась уставился в чёрный от копоти потолок, сбрасывая паука с плеча:
— Не корчма, а преисподняя.
— А это Люцифер в дырявом фартуке?
— Люциферу было бы стыдно за такой фартук. Дезинфекция! Тараканы есть? А крысы?
— Нету! Клянусь богом, ни единого! — мрачный взгляд хозяина не соответствовал раболепно-ласковому тону.
— Иди себе, добрый человек, — посоветовал пан Владимир мрачно и наклонился к Роману: — Ну, рассказывай уже про местный фольклор. Только ничего не пропускай. Что здесь творится?
Роман тяжело вздохнул:
— Местные не очень-то хотели знакомить меня с тем, что здесь происходит. Наденька тоже не была красноречивой. Только молила держаться подальше, чтобы не потерять жизнь. Все молчат. Кроме лесника Яновских, или егеря, Рыгора. Все очень напуганы. Вообще, до большого города или хоть до местечка добраться невозможно. Есть Яновская пуща, я уже говорил, есть Прорва, это, древнее болото. Несколько деревень и хуторов…
— Пробовал нарисовать карту?
Роман махнул рукой:
— Ай, глупость! Всё меняется, стоит отвести глаза. Как ведьмак или леший водит. Из поля и леса в хату, один маршрут. В середине пущи ещё замок есть. Днём разрушен, местные там кирпич берут, чтобы печи залатать, всякое такое… А ночью — величественный и страшный. Видел издалека, боялся ближе подойти. Ночью стреляют.
— Кто? — вскочил Адась. Владимир придержал его за руку.
— У кого ружьё есть, тот и стреляет. Видимо.
Обратился к Роману:
— Не отвлекайся. Так что с замком?
— Ночью целый, днём — только грохот стоит. Оттуда несут всё, что не приколочено. Раз какая-то рыжая девушка ругалась, что уничтожают культурное наследие. Может, как я, сюда попала? Но добежать не успел, потом обшарил каждый куст — нет её.
— Так, может, призрак?
— Который за наследие заступается? — парень сморгнул. — Побольше бы нам таких призраков!
Они рассмеялись.
— Дальше давай, — приказал Владимир, видимо, сделав выводы.
— Местные какие-то стрёмные, — продолжил Роман. Немного отстранился от собеседников. — Я не то чтобы унизить! Некоторые — как люди, только страх в глазах непреходящий. Да и глаз не поднимают, пялятся в землю. Даже дети. А некоторые — как зомби. Их сторонятся, боятся. А они своих не узнают. И на закате не домой бегут, не в полях ночуют, чтобы утром работать — бредут к мосту.
— Во второй раз ты упоминаешь мост, — сказал Владимир недовольно. — Что за мост? К какому мосту?
— К какому попадётся, была бы вода. Хоть бы кладка через ручей. И исчезают.
Пан Адась дёрнул товарища за рукав:
— Ну, ты и уши развесил. Он рассказывает, а не показывает, фольклорист.
И быстро продолжил, пока парень ушёл за пивом:
— Может, он какой-то пранкер?
— Да тут не литература. Надо послушать, в какую передрягу мы попали, и сделать выводы. Думаешь, пранк? А кому это нужно?
— Твоим апологетам. Повеселить любимого писателя. Или киностудия к тебе так подкатывает. Наняли молодого артиста.
— И корчму построили?
— А что тогда? Наловили рыбы и спим? Или мухоморами отравились и видим общий сон?
— А почему нет? Вместе с ума съехать можно, почему бы не снить общий сон?
Адась отодвинул остатки яичницы:
— Вкус у неё действительно какой-то, мухоморный.
Вежливо окликнул Романа:
— Так что там с зомбями?
— Обо всём забывают, о доме, о детях, работают с мёртвыми глазами от рассвета до заката, пока не умрут, исчезая ночью. Одна жена не смирилась, затянула мужа в амбар и позвала ведьму, чтобы отговорила.
— И что? — навалился грудью на стол пан Адась, бормоча: «Трудоголики японские какие-то, не верю».
— Та увидела, что прямо в сердце мужика, через спину, тянется паутина, а в сердце — ржавый наконечник болта застрял. А другой конец паутины исчезает за мостом, в городе из паутины и пепла.
— Вот кому книги писать надо, — прошептал Адась. — Той ведьме. У тебя, Володя, фантазии маловато.
— Тянется к чему-то ужасному внутри, к концентрированному злу. Но ведьме глаза заволокло тьмой, туманами, так что увидеть это зло она не смогла. Едва сама выкарабкалась. Подпалила паутинку лучиной и велела жене запереть мужа в овине. А как солнышко взошло — его там уже не было. Только жирное пятно сажи с паутиной и ржавый обломок болта.
— А одежда?
— Тьфу на вас, — вызверился Адась. — Мне выйти надо проветриться, пиво наружу просится.
Постояв какое-то время под кустами, возвращались они с Владимиром к корчме.
— Пранки-дырянки, — фыркал и сердился Адась. — Ты же нормальный человек. Образованный, осведомлённый! Интеллигентный, почти! А разве такой человек на дешёвку купится? Триллер какой-то, паршивый белорусский, бабки в деревне не поверят. А ты сидишь, уши развесил.
— А сюжет неплохой. Интересно только, что там сидит в середине. И при чём здесь Наденька Яновская?
— Твой критик сидит, — хмыкнул Адась. — Воссоздаёт твой мир, как он его понимает, и смотрит на реакцию. А может, какой-то тёмный властелин, Кощей. Дистрофик Бессмертный.
— Тогда как в это окружение попал Роман? Он меня даже не читал.
— Притворяется. Артист!
Владимир взялся за ручку двери:
— Ну, а если это правда?
— Ну, ты же тут рыбку ловил, мечтал, — подтрунивал Адась, — сюжеты обдумывал… Сидел часами в облака пялился. Оно слушало, а потом материализовало.
— Оно — что?
— Искусственный разум, разумный паук, инопланетный звездолёт, чёрт с кикиморой, кинематографисты — выбирай, что нравится.
— Ага, выставило из речки перископ, а по дну подводная лодка ползёт.
Они переглянулись и рассмеялись. Колючая проволока страха и непонимания происходящего распалась осколками.
— Пойдём дальше слушать. Парень, наверное, уже заждался.
И не ошибся. Роману хотелось поделиться хоть с кем-то.
— …Жена тосковала, у попа отговаривала, пошли сплетни, а потом сама вдруг исчезла. Пустую хату седьмой дорогой обходят.
Парень вздохнул.
— Таких, тронутых мроей, забвением всего, всё больше и больше.
— Чтобы стать манкуртом, внешнее воздействие не обязательно, — возразил пан Владимир.
— Ну да, — Роман заказал ещё пива. — Некоторые сами отдаются злу, наперегонки бегут. Носят при себе самострелы, чёрные болты, и тьму в сердце. Те не забывают, но гнушаются света, считают себя властелинами. Как Муравьёв-вешатель, толстая отекшая скотина.
— Ты говоришь о нём, будто он не умер больше века назад? — Владимир дернул шеей, будто ворот стал слишком тугим. — Будто ты его собственными глазами видел?! А чтоб его! И он здесь?!
— Описал извращенца, писатель! — упрекнул Адась.
— Тогда и Кастусь рядом должен быть.
Роман вздохнул:
— Самого Муравьёва не видел. Но столько слышал… Да, да, со мной не очень делились, — Римша покраснел. — Но и подслушать сплетни можно! Он один из… Та власть называет себя архангелами. Они убийцы, такая же часть тёмного города, как рабы.
— Не "арханёлами"? Это разве твои? — седой Адась посмотрел на товарища.
Пан Владимир наклонил голову, тихо прочитал:
— Днём, и в ночи, и утром
Перестук копыт над землёй.
Это конные скачут архангелы
По дорогам планеты моей…
— Вот так один напишет… — бурчал Адась. — Вот разгребай теперь.
— Может, оно всё воображаемое?
— Нет, — просто ответил Роман. Пан Владимир вознесся, опираясь на стол ладонями:
— Я это зло за уши оттаскаю за такое воплощение. Будь оно хоть искусственный интеллект, хоть что угодно, — пообещал он. — Нет ушей — пришью и всё одно оттаскаю! Если это не сон и не глупые шутки. Давай, рассказывай дальше. Как попасть в это чёртово место?
— Живым — никак.