У беларускім перакладзе скарыстаныя старажытныя беларускія адзінкі вымярэньня (паводле Статуту ВКЛ): цаля – 2,5 см; стапа – 12 цаляў, 33 см; локаць – 65 см; сажань – 3 локці, 195 см; гоня – 80-100 м; вярста – 1559,7 м; міля – 7,8 км; валока – 21,36 га.
Тарк – зьневажальная форма слова таркіль, якое паходзіла з мовы Квэнья й ужывалася ў Заходніцы, пазначаючы чалавека нумэнорскага паходжаньня.
Паводле шырскага адліку ў сакавіку (ці рэце) трыццаць дзён.